good day[ˌgʊdˈdeɪ]interj.BrE, dated (ужываецца як форма прывітання або развітання) до́брыдзень!; да пабачэ́ння!; быва́й!; быва́йце!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАФЕ́З (сапр.Гаглойты Фёдар Захаравіч; 11.9.1913, Баку — 12.8.1983),
асецінскі пісьменнік. Скончыў пед.ін-т (Цхінвалі, 1950). Першы зб. вершаў «Акорды фандыра» (1940). У творах услаўляў жыццё, духоўную прыгажосць асецінскага народа (зб-кі вершаў «Мір», 1952; «Родны ачаг», 1959; «Жыццялюб», 1974; кн. апавяданняў «Лямпачка Дзаджэ», 1961; раман «Добрыдзень, людзі!», 1966, і інш.). Вядомы як перакладчык і літ. крытык. На асецінскую мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы. Літ. прэмія імя Косты Хетагурава 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́ні, ‑ей; адз.няма.
Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння.Зарыцкі.Алена асталася дажынаць гоні ячменю.Чарнышэвіч.//Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх.Броўка.Дзеньдобры, юная вясна! Дзеньдобры вам, лясы і гоні!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).
2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).
А. мой.
◊
Дзень анёла — імяніны.
|| памянш.анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.
|| прым.анёльскі, -ая, -ае.
А. характар (вельмі добры).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАЎЛАЦЯ́Н Фрунзе Вагінакавіч (н. 26.5.1927, Ерэван),
армянскі кінарэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1983). Пачынаў як тэатр. акцёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1960). З 1944 здымаецца ў кіно: «Давід-Бек», «Анаіт», «Пра што шуміць рака» і інш. Паставіў фільмы: «Кар’ера Дзімы Горына» (1961) і «Ранішнія паязды» (1963, абодва з Л.Мірскім), «Добрыдзень, гэта я!» (1966, і роля Зарана; Дзярж. прэмія Арменіі 1967), «Браты Сараяны» (1968, і гал. роля; Дзярж. прэмія Арменіі 1971) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НІЙ,
1) у рымскай міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця, пазней бог мужчынскай сілы. Лічылася, што кожны мужчына мае свайго генія. Асабліва шанавалі генія галавы сям’і: у дзень яго нараджэння генію прыносілі дары-ахвяраванні. У эпоху імперыі асаблівае значэнне набыў культ генія Рыма і імператара (увёў Аўгуст). Генію Рыма быў прысвечаны шчыт на Капітоліі з надпісам «ці мужу, ці жанчыне», бо імя і пол генія ўтойваліся, каб яго не пераманьвалі ворагі.
2) Чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці. Гл. таксама Геніяльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРЭ́ЖКА Віктар Іванавіч (н. 28.7.1937, с. Кольгенфельд Растоўскай вобл., Расія),
расійскі кінасцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Укр.паліграф.ін-т (1961), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1968). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Добрыдзень і бывай!» (1973), «Вас чакае грамадзянка Ніканорава», «Багна» (абодва 1978, апошні з Р.Чухраем), «Радня», «Палёты ў сне і наяве» (абодва 1982, за апошні Дзярж. прэмія СССР 1987), «Курачка Раба» (1994) і інш., у якіх узнімаюцца маральныя праблемы сучаснасці, узаемадзеяння грамадства і асобы. Яны адметныя спалучэннем драм., эксцэнтрычных і лірыка-камічных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 25.8.1953, г. Полацк),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добрыдзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн.літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цудо́ўны, -ая, -ае.
1. Які ўспрымаецца як цуд.
Цудоўнае выратаванне.
2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.
Ц. будынак.
3. Які вызначаецца незвычайным талентам.
Ц. паэт.
4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.
Ц. краявід.
Ц. дзень.
5. Цікавы, захапляльны.
Цудоўная казка захапіла дзяцей.
6. Прыемны, дзіўны.
Ц. водар ліп.
7. Мілагучны (пра голас, гукі).
Ц. голас.
|| наз.цудо́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ТО́КАРАЎ Генадзь Барысавіч (н. 9.12.1931, г. Смаленск, Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю ў Смаленску (1955). З 1956 працуе ў Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца драм., характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэн. вобразы сучаснікаў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В.Розава), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А.Пінчука) і інш. Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю і сатыр. завостранасцю пазначаны яго пазнейшыя работы: Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В.Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Сярод інш. роляў: Дук («...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле твораў А.Пушкіна), Бальшынцаў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Антоніо («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка).