дзяржаўны і паліт.дзеяч Мазамбіка. Меў пачатковую мед. адукацыю. З 1963 у Танзаніі, дзе далучыўся да Фронту вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО). З 1966 камандуючы ўзбр. сіламі, з 1970 старшыня ФРЭЛІМО. З 1975 прэзідэнт і кіраўнік урада Нар. Рэспублікі Мазамбік. Пэўны час быў прыхільнікам сацыяліст. арыентацыі краіны. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848),
дзяржаўныдзеяч ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГІБА́ Хабіб Бен Алі (н. 3.8.1903, г. Манастыр, Туніс),
палітычны і дзяржаўныдзеяч Туніса. Скончыў юрыд.ф-т Сарбоны і Вышэйшую паліт. школу ў Парыжы (1927). З 1934 ген. сакратар партыі «Новы Дустур» (з 1964 — Сацыяліст. дустураўская партыя). Першы прэм’ер-міністр (1956—70) незалежнага Туніса, у 1957—87 прэзідэнт краіны. Звольнены з пасады пасля ўрадавага перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ (Duvalier) Жан Клод (н. 3.7.1951, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Гаіці. У 1971—86 прэзідэнт Гаіці. Прэзідэнцкі пост паводле папраўкі да канстытуцыі (студз. 1971) атрымаў у спадчыну ад бацькі Ф.Дзювалье. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканам. становішча Гаіці. Скінуты ў выніку нар. паўстання ў лют. 1986, эмігрыраваў у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Аляксандр Аляксандравіч (н. 29.2.1944, с. Буда Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл.),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Украіны. Скончыў Укр.с.-г. акадэмію ў Кіеве. Працаваў інжынерам у сельскай гаспадарцы. У 1976—89 на розных пасадах у парт.-дзярж. апараце Украіны. З 1991 дэпутат, у 1994—98 старшыня Вярх. Рады Украіны. З 1994 старшыня Палітсавета Сацыяліст. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ВАРД (Howard) Джон Уінстан (н. 26.7.1939, г. Сідней, Аўстралія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Аўстраліі. Скончыў Сіднейскі ун-т. Юрыст. З 1974 дэпутат аўстрал. парламента ад Ліберальнай партыі, у 1985—89, з 1996 лідэр партыі. У 1975—77 міністр па справах бізнесу і спажывання, у 1977—83 — фінансаў у аўстрал. урадзе. З сак. 1996 прэм’ер-міністр Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́Б, Веб (Webb) Сідней і Беатрыса, брытанскія грамадскія дзеячы, эканамісты, гісторыкі, тэарэтыкі трэд-юніянізму і фабіянскага сацыялізму. Муж і жонка. Сідней Джэймс У. (13.7.1859, Лондан — 13.10.1947), юрыст, барон (з 1929). У 1878—91 працаваў у розных мін-вах. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Фабіянскага таварыства. Разам з жонкай займаўся пытаннямі сац. рэформ і прафс. руху, у 1895 заснаваў Лонданскую школу эканомікі і паліт. навукі, а ў 1913 — час. «New Statesman» («Новы дзяржаўныдзеяч», цяпер «Новы дзяржаўныдзеяч і грамадства»). З 1922 дэп. палаты абшчын ад Лейбарысцкай партыі, з 1929 чл. палаты лордаў. У 1924 міністр гандлю, у 1929—30 міністр дамініёнаў, у 1929—31 міністр калоній. Аўтар прац «Гісторыя трэд-юніянізму» (1894), «Індустрыяльная дэмакратыя» (т. 1—2, 1897), «Прадухіленне нястачы» (1911), «Савецкі камунізм — новая цывілізацыя?» (т. 1—2, 1935; усе разам з жонкай) інш.Марта Беатрыса У. [народжаная Потэр (Potter); 22.1.1858, Глостэр, Вялікабрытанія — 30.4.1943]. Займалася пытаннямі прафс. руху і сац. палітыкі. Аўтар прац «Кааператыўны рух у Вялікабрытаніі» (1891), «Маё вучнёўства» (1926), «Наша таварыства» (выд. 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТМАН-ГО́ЛЬВЕГ (Bethmann Hollweg) Тэабальд фон (29.11.1856, Гогенфінаў, Германія — 2.1.1921),
дзяржаўныдзеяч Германіі. У 1905—07 міністр унутр. спраў Прусіі, у 1907—09 імперскі міністр унутр. спраў і нам. рэйхсканцлера. У 1909—17 рэйхсканцлер-прэм’ер-міністр Прусіі. Абапіраўся на кансерватараў і Каталіцкую партыю цэнтра («Чорна-блакітны блок»). Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і развязвання 1-й сусв. вайны. З 1917 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖЫ́НСКІ Тадэвуш (?—1773),
дзяржаўныдзеяч Рэчы Паспалітай. Сын С.А.Бужынскага. Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Староста краснасельскі, ротмістр войска ВКЛ, у 1763—69 кашталян смаленскі, у 1764—66 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, у 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ, з 1770 ваявода мінскі, у 1769—71 пасол у Галандыі і Англіі. Прыхільнік Чартарыйскіх. У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛІ́НСКІ Станіслаў Костка (? — 1812?),
дзяржаўныдзеяч Рэчы Паспалітай. З 1761 падкаморы надворны, з 1765 прыдворны караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1778 чашнік каронны. У 1784—86 чл.Пастаяннай рады, маршалак Гродзенскага сейма 1793. Выступаў за арыентацыю дзяржавы на Рас. імперыю. За садзейнічанне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і атрымаў тытул графа ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма III.