1. Які мае адносіны да варвара (у 1 знач.). Варварскія плямёны.
2. Некультурны, невуцкі. Варварскія адносіны да помнікаў мастацтва.// Жорсткі, бязлітасны, дзікі. Каб адпомсціць за ўцёкі некалькіх дзесяткаў палоннікаў, гітлераўцы прыдумалі для ўсіх астатніх варварскае пакаранне.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць. Цяжка было паверыць, што гора можа за суткі зрабіць чалавека непазнавальным.Ваданосаў.Міне некалькі дзесяткаў гадоў, і пустыні стануць непазнавальнымі.Гавеман.
2. Недаступны пазнанню. У свеце няма нічога непазнавальнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЫБАСО́МА,
немембранная арганела клеткі ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з РНК і бялку; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асн. функцыя Р. — зборка бялковых малекул з амінакіслот, якія дастаўляюцца трансп. РНК. У клетцы да некалькіх дзесяткаў мільёнаў Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРСТ (ням. Horst літар. гняздо),
прыўзняты, звычайна выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны крута нахіленымі разрывамі — скідамі або ўскідваннямі. Бывае просты горст (абмежаваны двума) і складаны (некалькімі скідамі або ўскідваннямі), шыр. да многіх дзесяткаў, даўж. да соцень кіламетраў. Схілы горста могуць быць укрыты асадкавымі пародамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́СЫ,
плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАПІ́ЛЕ (ад мікра... + грэч. pylē уваход, адтуліна),
у жывёл — адтуліна ў шчыльных яйцавых абалонках, праз якую сперматазоід пранікае ў яйцо. Колькасць М. ад 1 да некалькіх дзесяткаў. Бывае ў насякомых, малюскаў, рыб і інш. У раслін М. — вузкі канал у покрыве семязавязі, праз які пранікае пылковая трубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
тып ракетнага рухавіка, які працуе на хім.ракетным паліве. Паводле агрэгатнага стану паліва падзяляюцца на вадкасныя ракетныя рухавікі, цвердапаліўныя ракетныя рухавікі і гібрыдныя ракетныя рухавікі. Развіваюць рэактыўную цягу ад доляў ньютана да дзесяткаў меганьютанаў. Выкарыстоўваюцца на снарадах ракетнай артылерыі і на касм. ракетах (гл.Ракета-носьбіт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грукані́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і грукат. А праз хвілін дзесяць, калі зноў усе чацвёра паўстанцаў стаялі далёка сярод густых кустоў і думалі аб тым, як заўтра абараніць .. некалькі дзесяткаў ні ў чым не вінных сялян, пачулася груканіна, трэск і чалавечы крык.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарнавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.
2.узнач.наз.гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЧА́Г ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЯ,
вобласць у нетрах Зямлі, дзе адбываецца хуткае перамяшчэнне (удар) масаў уздоўж тэктанічнага разрыву і вызваленне назапашанай энергіі. Памеры ачагоў землетрасення ад дзесяткаў метраў да сотняў кіламетраў (пры магнітудзе 8,5), глыб. да некалькіх сотняў кіламетраў. Вялікія ачагі землетрасення звязаны з зонамі актыўных глыбінных разломаў у тоўшчы зямной кары або верхняй мантыі. Гл. таксама Эпіцэнтр.