літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1954). Нар. пісьменнік Літвы (1965). Скончыў Каўнаскі ун-т (1932). Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі (зб. «У змрочных завулках», 1926). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддзельны ад лёсу краіны (зб-кі «Там, дзе яблыня высокая», 1945; «Маладосць краіны», 1948; «Выбранае», 1950, Дзярж. прэмія СССР 1952). Найб. лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зб. «Вячэрняя зорка» (1971). Аўтар раманаў «Дружба» (1936), «Дзеньнараджэння» (1959, Дзярж. прэмія Літвы 1960), зб. апавяданняў «Ноч» (1939), мемуарнай трылогіі «Рака вясны», «Адкрыццё маладосці», «Бура ў поўдзень» (1964—69). Пераклаў на літ. мову вершы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка. На бел. мову вершы Венцлавы перакладалі С.Дзяргай, А.Разанаў, М.Танк і інш. («Галасы сяброў», 1958; «Літоўская савецкая паэзія», 1977, т. 1), празаічныя творы — А.Пальчэўскі («Літоўскія апавяданні», 1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́НАЎ Яўген Аляксандравіч (н. 2.3.1935, г. Аляксандраўск-Сахалінскі Сахалінскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Ленінградскі ваен.ін-т фізкультуры і спорту (1960), Бел. тэатр.маст. ін-т (1967, вучань А.Кішчанкі). Працуе ў дэкар.-прыкладным мастацтве і жывапісе. Асн. творы: дэкар.метал. сцены «Лясныя прыгажуні» і «Падводнае царства» для кінатэатра «Піянер» (1965), манум.-дэкар. рэльефы «Беларускае вяселле» і «Раніца» для рэстарана «Журавінка» (1968, усе ў Мінску), «Брэст — 41-ы год» для шпіталя ў пас. Бараўляны Мінскага р-на (1969); аформіў санаторый «Сосны» на воз. Нарач (1973—74), шэраг устаноў у г. Наваполацк Віцебскай вобл. і інш. У творчасці пераважаюць тэмы гісторыі рас. і сав. армій: 12 рэльефаў «Памром, але з крэпасці не пойдзем» (1985), манум.-жывапісная работа «Рассеяныя, але сувязі не страцілі» для Музея воінскай доблесці ў Маскве (1992). Працуе ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа («Вясеннія ручаі», «Яблыні цвітуць», «Стары млын», «Вясна ранняя», «У дзеньнараджэння», «Аксакаўшчына», «Рака Іслачка» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нараджэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. // Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня.В. Вольскі.У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая!Хведаровіч.
2.Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзеньнараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток...Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕРАНКО́Ў Міхаіл Андрэевіч (н. 23.8.1936, г. Перавальск Луганскай вобл., Украіна),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1973 выкладае ў Бел.АМ. Творам характэрны канкрэтыка адлюстравання, дакладная псіхал. характарыстыка, насычаны каларыт, багацце жывапісных сродкаў, рэаліст. выразнасць у спалучэнні з асэнсаванасцю перажытага. Сярод прац «Год 41» (1966), «Першы снег» (1967), «На абпаленай зямлі» (1968), «Мяжа» (1973), «Дзеньнараджэння» (1974), «Трывога» (1976), «Зімовы дзень» (1977), «Зямля старажытнага Полацка» (1979), «Памяць» (1984), «Усенародная клятва» (1987), «1941 г. Бежанцы» (1989), «Жыровічы» (1993), «Мікалай Маркавіч» (1995), «Лазня» (1996), «Ратамка» (1999).