увары́цца сов., в разн. знач. увари́ться;
кампо́т ~ры́ўся — компо́т увари́лся;
мя́са ўвары́лася на дзве́сце гра́маў — мя́со увари́лось на две́сти гра́ммов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
задаві́цца, ‑даўлюся, ‑давішся, ‑давіцца; зак.
Разм.
1. Павесіцца. З гультаём ажаніцца — лепей задавіцца. З нар.
2. Падавіцца, удавіцца. — Вам не давядзецца плаціць пану .. і дзвесце дзесяцін зямлі вы зусім дарэмна атрымоўваеце. — Сам тую зямлю вазьмі! — Хай ён задавіцца той зямлёй! Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён? Пальчэўскі.
2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэ раз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Такі, аб якім загадзя ўмовіліся, назначаны па ўгавору. [Асігнацыі] акуратна пералічылі. Усё аказалася ў парадку, роўна дзвесце тысяч, як і было ўмоўлена. Лынькоў. Усе [патрыёт] сабраліся на ўмоўленым месцы — на Суражскім рынку. Новікаў. Міша чакаў партызан. А тыя пазніліся. А можа не падышоў умоўлены час? Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.
1. каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.
З. студэнтам.
З. на работу.
З. у адстаючыя.
2. што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.
З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
З. у агульны бюджэт.
3. што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.
З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
4. што. Адобрыць, паставіўшы залік.
З. курсавую работу.
|| незак. залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. залі́чванне, -я, н.
|| наз. залічэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэмія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прэміі. Прэміяльная сістэма заахвочвання. Прэміяльны фонд. // Які з’яўляецца прэміяй. Прэміяльныя грошы. □ З дому выйшаў дзед Аўсей З прэміяльным патэфонам. Калачынскі. // у знач. наз. прэмія́льныя, ‑ых. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Бухгалтэрыя калгаса імя Дзяржынскага выдала Гецольдам адных прэміяльных трыццаць тысяч рублёў і дзвесце кілаграмаў цукру! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́мы, ‑ая, ‑ае.
Вельмі круты. Скалісты, ззаду асветлены прам[янямі] бераг быў стромы, як сцяна, высокі — больш за дзвесце метраў. Брыль. Рака ўвесь час пятляе, па абодва бакі яе шырокія заліўныя лугі. На заваротах — адзін бераг нізкі, пясчаны, другі — стромы, круты. Сачанка. [Дзеці] павольна абышлі ўжо тры бакі будыніны і цяпер павінны былі выйсці на чацвёрты бок, што выходзіў на стромы адхон. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налята́ць I несов., в разн. знач. налета́ть; (летя, наталкиваться — ещё) натыка́ться; см. наляце́ць I
налята́ць II сов. ав. налета́ть;
н. ты́сячы кіламе́траў — налета́ть ты́сячи киломе́тров;
н. дзве́сце гадзі́н — налета́ть две́сти часо́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
Выпрастацца, разагнуць спіну. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Яна засмяялася. Колас. Калі Гарбачэня разагнуўся, то крокаў за дзвесце ад сябе ўбачыў падгалістую ласіцу з ласянём, якая, відаць, прыйшла на вадапой. Гурскі. // Стаць простым, роўным (пра што‑н. сагнутае). Кручок разагнуўся. □ І на дзіва змяніўся чалавек: патлусцеў, раздабрэў на белых харчах так, што і спіна разагнулася. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́ча, ‑ы, ж.
Тое, што дададзена, прыдадзена, прыбаўлена да чаго‑н., звыш чаго‑н. На балоце там, дзесяцін гэтак чатырыста, а ён [пан] аддае вам іх за дзвесце і без усякай прыдачы, проста ў адмену. Галавач. — Прыдачу давай — не памяняю. Са сваёй стрэльбай я ўжо, хлопча, не аднаго звера ўклаў. М. Ткачоў.
•••
У прыдачу — звыш чаго‑н., у дадатак да чаго‑н. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала ў прыдачу. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)