гно́ман, ‑а, м.

Даўнейшы астранамічны інструмент: вертыкальны шост з падстаўкай, пры дапамозе якога вызначалі вышыню Сонца над гарызонтам.

[Ад грэч. gnomon — стрыжань сонечнага гадзінніка; сонечны гадзіннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрада́нс, ‑а, м.

Даўнейшы танец (род кадрылі), які выконваецца чатырма, шасцю або васьмю парамі, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. contre-danse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тардзьён

(фр. tordion)

даўнейшы французскі бальны танец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катыльён, ‑а, м.

Даўнейшы бальны танец (род кадрылі), фігуры якога чаргуюцца з элементамі вальса, мазуркі, полькі, а таксама музыка да гэтага танца.

[Фр. cotillon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змя́цца, самнецца; зак.

1. Стаць мятым, пакрыцца складкамі, маршчынамі. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны.

2. Прыгнуцца, прыбіцца да зямлі (пра расліны). Трава змялася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРЫЖЭ́ЙКА,

складка брушыны, што прымацоўвае ўнутрыбрушныя органы ў другаснай поласці цела чалавека і жывёл. Развіваецца ў зародку з унутраных (вісцэральных) лісткоў бакавых пласцінак, якія зрастаюцца паміж сабой над і пад кішэчнікам і ўтвараюць 2 брыжэйкі: спінную і брушную.

У сталых арганізмах звычайна захоўваецца толькі адна брыжэйка. У пазваночных — спінная брыжэйка; на ёй падвешваецца кішэчнік і да яго ў тоўшчы брыжэйкі праходзяць нервы, крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Брушная брыжэйка рэдукуецца, яе пярэдні аддзел ператвараецца ў серпападобную звязку печані, задні ўтварае звязку, якая падтрымлівае ў некаторых рыб і земнаводных клааку, а ў млекакормячых мачавы пузыр. У чалавека брыжэйка — складка брушыны, што ўкрывае ножку кожнага ўнутрыбрушнога органа, якой ён прымацаваны да сценкі брушной поласці. Вонкава брыжэйка падобная на даўнейшы каўнер са складкамі — брыжы (адсюль назва).

т. 3, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў, хору і аркестра.

2. Урачыстая харавая песня.

3. Даўнейшы ўрачысты лірычны верш; ода.

[Іт. cantata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vrig a міну́лы, ране́йшы, даўне́йшы;

~e [in der ~en] Wche на про́шлым ты́дні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ланцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Даўнейшы хірургічны нож невялікіх памераў, востры з двух бакоў. [Прафесар] таропка перабягаў ад стала да стала, нейкім асаблівым жэстам браў бліскучы ланцэт і жвава ўзмахваў рукой. Шахавец.

[Ням. Lanzette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́мнібус

(лац. omnibus = для ўсіх)

даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)