Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму.Сіняўскі.
замаўча́ць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аплаці́ць, аплачу, аплаціш, аплаціць; зак., што.
Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу.// Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак.//Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу.«Звязда».//перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу!Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДЗЕ́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1413,
саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны ў 3 граматах (прывілеях) 2.10.1413 у замку Гарадле на р.Зах. Буг. 1-я грамата выдадзена ад імя 47 польск. феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае брацтва. У 2-й грамаце феадалы-католікі ВКЛ прымалі гербы польск. феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці вял. князя Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сабе князя без парады і згоды польск. феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Уладзіслава II (Ягайлы) таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У 3-й грамаце (т.зв.Гарадзельскі прывілей 1413) Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзярж. пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польск. гербы, і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў маёнтках, даць ільготы каталіцкай царкве. У грамаце абвяшчалася аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вял. князя, тым самым захоўвалася самастойнасць ВКЛ. Гарадзельская унія ўмацоўвала сілы ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з замежнай агрэсіяй, а таксама мела на мэце задобрыць рымскую курыю, якая была занепакоена паражэннем Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве 1410.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЗА́НІЙ (Тустаноўскі) Стафан
(сапр., верагодна, Куколь; каля 1570, с. Пацеліч Львоўскай вобл., Украіна — ?),
бел. педагог, пісьменнік-палеміст, царк. прапаведнік 16 — пач. 17 ст. Брат Л.Зізанія. Выкладаў у Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар; адзін з яе заснавальнікаў) і Віленскай (1593—99) правасл. брацкіх школах. У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на бел. і польск. мовах (не збярогся), які на правасл. саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. З. пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы; апраўданы Брэсцкім царк. саборам 1596. Аўтар рэліг.-філас. твораў «Лист Іеремеи патріархи константинопольскаго напоминалный» (1596), «Казанье святого Кирилла патріаръхи іерусалимъскаго...» (Вільня, 1596; перавыд. ў Маскве пад назвай «Книга Кириллова», у Гродне 1786, 1791 пад назвай «Кириллова книга»). У буквары Л.Зізанія 1596 змешчаны твор З. «Изложеніе о православной вѣрѣ» — маленькі катэхізіс пытанняў і адказаў. Творы З., скіраваныя супраць каталіцкага духавенства і папы рымскага, варожа сустракаліся і правасл. артадоксамі. Характэрнай для яго светапогляду была ерэтычная ідэалогія сярэдневякоўя, ён імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету. З 1599 у Троіцкім правасл. манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.
Літ.:
Алексютович Н.А. Культурно-просветительская деятельность братьев Зизаниев // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧНЫЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя муз. ўстановы; пачатковая ступень у сістэме музычнай адукацыі. Маюць на мэце даць навучэнцам агульную муз. адукацыю, выявіць найб. здольных дзяцей, якія жадалі б атрымаць спец.муз. адукацыю. У М.ш. вывучаюцца: ігра на інструменце (фп., струнныя, смычковыя, духавыя і ўдарныя, народныя), сальфеджыо, муз. грамата і тэорыя, муз.л-ра, хар. спевы, ансамблі і аркестры. Тэрмін навучання 5 і 7 гадоў. На Беларусі першапачаткова музыцы навучалі ў школах пры цэрквах і манастырах. У 16—17 ст. цэнтрамі хар.муз. адукацыі былі брацкія школы. У 18 ст. існавалі М.ш. пры шматлікіх прыватнаўласніцкіх капэлах, аркестрах і харах, дзе рыхтавалі музыкантаў-інструменталістаў і вакалістаў. М.ш. пры прыватнаўласніцкіх т-рах упершыню пачалі рыхтаваць музыкантаў для выканання свецкай музыкі. Вядомы Гродзенская музычна-тэатральная школа Тызенгаўза, Нясвіжская, Слонімская, Слуцкая, Шклоўская М.ш. (гл. адпаведныя арт.). У 19 ст. працавалі Гомельская М.ш. Т.Сіпайлы (1830, пры ёй дзейнічаў духавы арк.), мінская В.Стафановіча (1840, рыхтавала музыкантаў-інструменталістаў для гар. аркестра, вучыліся хлопчыкі), Мінская музычная школа С.Шацкінай, магілёўская М.Пячкоўскай (з 1886); у пач. 20 ст. — гомельская С.Захарына, у якіх выкладаліся фп., скрыпка, віяланчэль, спевы, тэорыя і гісторыя музыкі, гармонія, у Гомелі — і аркестравая ігра. У 1920—21 адкрыты М.ш. 1-й і 2-й ступеней (4- і 3-гадовыя) у Віцебску, Гомелі, Мінску (пазней пераўтвораны ў школы-сямігодкі). Дзіцячыя М.ш.-сямігодкі адкрыты ў Магілёве (1919), Гомелі (1923), Мінску (1926), Бабруйску (1927), Віцебску (1928). У 1941 працавала 19 М.ш. У 1947 на базе аддзялення юных талентаў пры Бел. кансерваторыі адкрыта Сярэдняя спец.муз. школа з 11-гадовым тэрмінам навучання (з 1992 Рэсп. вучэбны комплекс гімназія-каледж пры Бел. акадэміі музыкі з 12-гадовым тэрмінам навучання), якія даюць агульную і муз. сярэднюю адукацыю, рыхтуюць да паступлення ў муз.ВНУ. На Беларусі 526 М.ш. і школ мастацтваў ( навучанне музыцы, выяўл. мастацтву, харэаграфіі), Бел.рэсп. вучэбны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка (гл.Беларускі ліцэй мастацтва, 2000). Некаторым М.ш. прысвоены імёны дзеячаў муз. мастацтва Беларусі, у т. л. мінскім № 1 — імя Л.П.Александроўскай і № 2 — імя М.І.Аладава, Пружанскай — імя Р.Р.Шырмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКШЫ́Н Васіль Макаравіч (25.7.1929, с. Сросткі Бійскага р-на, Алтайскі край — 2.10.1974),
рускі пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1960). Друкаваўся з 1959. У зб-ках апавяданняў «Вясковыя жыхары» (1963), «Там, удалечыні» (1968), «Характары» (1973), гіст.-рэв. рамане «Любавіны» (ч. 1—2, 1965—87; фільм «Канец Любавіных», 1972), п’есе «Энергічныя людзі» (паст. 1974) і сцэнарыях фільмаў, у якіх выступаў і як рэжысёр («Жыве такі хлопец», 1964; «Печкі-лавачкі», 1972; «Каліна чырвоная», 1974; у двух апошніх выканаўца гал. ролі) праўдзівыя карціны тагачаснага жыцця. разнастайнасць сац.-псіхал. тыпаў. вобразы «дзівакоў», правінцыялаў, якія нясуць у сабе маральную чысціню і патрабавальнасць да жыцця. Творам Ш. ўласцівы драматызм канфліктаў у спалучэнні з гумарам і лірызмам. Раман «Я прыйшоў даць вам волю» (1971) пра Сцяпана Разіна. Як акцёр ва ўласных і інш. кінафільмах ствараў вобразы самабытных людзей, якія шукаюць сваё прызначэнне на зямлі: «Каля возера» (1970, Дзярж. прэмія СССР 1971), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975), «Прашу слова» (1976) і інш. Рэжысёрская манера Ш. адметная спалучэннем рэаліст. фактурнасці, побытавай дэталізацыі, псіхал. глыбіні з паэт. успрыманнем прыроды і людзей. Аўтар публіцыстычных артыкулаў (зб. «Пытанні да самога сябе», 1981). На бел. мову асобныя апавяданні Ш. пераклалі Н.Граковіч, Т.Мартыненка. Спектаклі паводле твораў Ш. ставілі т-ры Беларусі: «Характары» — Брэсцкі абл.драм.т-р (1973), Бел.т-рімя Я.Купалы (1975); «Энергічныя людзі» — Дзярж.рус.драм.т-р, Бел.т-рімя Я.Коласа, Брэсцкі абл. (усе 1975); «Да трэціх пеўняў» — Дзярж.т-р лялек (1976); «Ваня, як ты тут?» — т-рімя Я.Купалы (1978); «Каліна чырвоная» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1981); «А раніцой яны прачнуліся» — рус.драм.т-р (1983) і інш. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1984—85.
Літ.:
Коробов В. Василий Шукшин. М., 1977;
Толченова Н.П. Слово о Шукшине. М., 1982;
Емельянов Л. Василий Шукшин: Очерк творчества. Л., 1983.
1.Дацьімя, назву і пад. каму‑, чаму‑н. Прыбыткоўскія назвалі сваю дачку Ганнай.Чорны.Ленін прапанаваў назваць бальшавіцкую партыю Камуністычнай.«Весці».//Даць азначэнне (якім‑н. словам), ахарактарызаваць; аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Паселішча гэта нельга было назваць вёскай. □ Няхай казкай цябе назавуць, Маладая мая паэма.Глебка.
2. Сказаць імя, прозвішча, назву каго‑, чаго‑н., адрэкамендаваць. Незнаёмы хлопец назваў сябе і сказаў, чаго ён сюды прыехаў.Колас.— Эдвард Лявэр, — назваў сябе палонны, паціскаючы на развітанне яшчэ раз хлопцаву руку.Чорны.Добры дзень, — сказаў.. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе.Паслядовіч.// Паведаміць аб кім‑н. Назваць саўдзельнікаў. □ [Бацька] назваў.. забойцаў, прасіў адпомсціць, падаць у суд.Шамякін.// Ведаць назву. Навокал быў свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць.Брыль.
3. Сказаць, аб’явіць. Назваць лічбу. Назваць дзень. □ [Люба:] — А куды ты паедзеш? — Валя назвала горад.Чорны.— Колькі трэба заплаціць? — ціха спытаў Ярохін. Пілот назваў суму.Шамякін.
4. Вылучыць куды‑н. Выбралі праўленне. Першай у склад яго назвалі Машу.Шамякін.
5.Разм. Тое, што і наззываць. Назваць гасцей поўную хату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Перажагнаць каго‑, што‑н., зрабіць знак крыжа над кім‑, чым‑н. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара...Колас.
3.перан.; кім-чым. Разм.Даць каму‑, чаму‑н. імя, назву, мянушку. «Кацюша» — так ахрысцілі дапоўненую цвіком і лапаткай гарматку.Брыль.— Якіх толькі прозвішчаў на свеце не бывае, а вось Плаксаў не чуў. Чаму ж гэта так вёску ахрысцілі і людзей Плаксамі празвалі? — пацікавіўся Рыгор Васільевіч.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Я́МНІЦКІ БОЙ 1944,
бой партыз. палка 121-га імя А.М.Касаева, партыз. брыгады 61-й Магілёўскай раённай ВАГ супраць часцей 60-й ням. рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі, раскватараванай у вёсках Магілёўскага р-на, у т. л. і в. Ямніца, у ноч на 20.6.1944 у Вял.Айч. вайну. Праводзіўся як ч. аперацыі, распрацаванай ВАГ пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б, па адначасовым разгроме гарнізонаў праціўніка ў вёсках Гуслішча, Галынец 1-ы і Галынец 2-і, ваен. гарадка ў в. Ямніца (усе ў Магілёўскім р-не) з мэтай скаваць 60-ю ням. мотамеханізаваную дывізію і не дапусціць перакідкі яе сіл на фланг палкам і атрадам Магілёўскай ВАГ, якія дзейнічалі на ўчастку чыгункі Магілёў — г.п. Копысь. 19.6.1944 з наступленнем цемнаты група партызан пабудавала пераправы цераз р. Лахва. Паводле плана 113-ы партыз. полк павінен быў штурмаваць гарнізон у в. Гуслішча, а 121-ы полк і 61-я брыгада — ваен. гарадок у в. Ямніца, у якім знаходзілася да 3 рот праціўніка і каля 90 танкаў. Гітлераўцам стала вядома, што рыхтуецца напад партызан на в. Гуслішча, і ў гарнізон было тэрмінова паслана падмацаванне. Зыходзячы з гэтага камандзір Магілёўскай раённай ВАГ З.П.Гапонаў вечарам 19 чэрв. прыняў рашэнне атакаваць толькі ваен. гарадок у в. Ямніца, блакіраваць сіламі 133-га палка гарнізоны ў в. Гуслішча і Галынец. У ноч на 20.6.1944 партызаны 121-га палка і 61-й брыгады пераправіліся цераз Лахву і наблізіліся да в. Ямніца. Ударная група партызан-аўтаматчыкаў падавіла агнявую кропку праціўніка, а асн. сілы партызан пераадолелі драцяныя загароды і ўварваліся на тэр.ваен. гарадка. Аднак ч. гітлераўцаў прарвалася да танкаў і арганізавала абарону, адкрыўшы агонь з танк. гармат і кулямётаў. Небяспечнае становішча партызан вымусіла камандзіраў 121-га партыз. палка і 61-й брыгады даць загад адыходу на зыходныя пазіцыі.