1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы.Колас.Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі.Ставер.
2.перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць.Танк.Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.(быстро сообразить) знайсці́ся, дацьра́ды; (не растеряться) не разгубі́цца;
не нашёлся, что отве́тить не знайшо́ў, што адказа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку.Хадкевіч.Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар.Марціновіч.// Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць...Барашка.//перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uporać się
upora|ć się
зак.дацьрадычаму; управіцца, справіцца з чым; пераадолець што;
prędko ~ła się z robotą — яна хутка ўправілася з працай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́перці, ‑пру, ‑праш, ‑пра; пр. выпер, ‑рла; зак.
1.што. Выціснуць, выдушыць што‑н. адкуль‑н. Выперці дно ў бочцы. Выперці шыбу.
2.каго. Разм. Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выперці дзяцей з хаты. □ Напэўна б сход сарваўся, Але Трэзор Прыдумаў, чым дацьрады: За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду, і выперлі нягодніцу на двор.Корбан.// Выключыць, звольніць каго‑н. адкуль‑н. Выперці з установы.
3.без дап.Разм. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперці наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нет спра́вы с ним не́льга яму́дацьра́ды, нія́к не спра́віцца з ім.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1.што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары.Колас.//перан. Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле.М. Стральцоў.
2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., дацьрады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць.Шамякін.Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле!Гілевіч.
3.што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
get along
informal
а) пасо́ўвацца напе́рад
б) дацьра́ды, адо́лець, спра́віцца
to get along without food — абыхо́дзіцца бязь е́жы
в) до́бра ме́цца, мець уда́чу; спраўля́цца з пра́цай, зада́ньнем
They get along well as partners — Яны́ до́бра ла́дзяць як супо́льнікі
г) жыць у зго́дзе, ла́дзіць
They get along — яны́ жыву́ць у зго́дзе
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
manage
[ˈmænɪdʒ]1.
v.t.
1) кірава́ць (прадпрые́мствам і пад.); зага́дваць чым; дава́ць ра́ды з кім-чым; адо́льваць каго́-што
Only his mother could manage him — То́лькі яго́ная ма́ці магла́дацьра́ды зь ім
easily managed — рахма́ны, пако́рны, лаго́дны
2) здо́лець, змагчы́(ча́ста ірані́чнае)
He has managed to remain poor all his life — Ён здо́леў застава́цца бе́дным усё сваё жыцьцё
He manages tools well — Ён до́бра ўме́е карыста́цца прыла́дамі
2.
v.t.
1) ве́сьці спра́вы, гаспада́рку
2) абыхо́дзіцца
to manage on one’s income — абыхо́дзіцца сваі́м прыбы́ткам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ула́снік, ‑а, м.
1. Той, хто мае якую‑н. уласнасць; валодае чым‑н. У былых майстэрнях нейкага ўласніка, двух доўгіх .. будынках на ўскраіне.. танкісты аглядалі, рамантавалі машыны.Грамовіч.З кажуха кпілі хатнія, пасмейваўся і сам уласнік, але разлучацца з ім ніяк не хацеў.Лужанін.// Асоба, якой уласціва што‑н. Нават самы густы грэбень не мог дацьрады, каб укласці гэты віхрасты чуб так, як хацелася б яго ўласніку.Якімовіч.— А, калі ласка! — сказаў малады хлопец, уласнік тонкага носа.Колас.
2. Чалавек, які прагне цалкам уладаць чым‑н., не дзелячыся з іншымі. Закаранелы ўласнік. □ Трэба змяняць душы, псіхалогію .. [сялян]: уласнік павінен стаць калектывістам.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)