спо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Здзейсніцца, ажыццявіцца.

Яго мара споўнілася.

2. Пра час, дасягненне якога-н. узросту.

Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вучонага.

|| незак. спаўня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́шукі, ‑аў; адз. няма.

Кніжн. Скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне якіх‑н. заганных ці злачынных мэт; інтрыгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

achievement [əˈtʃi:vmənt] n. дасягне́нне; по́спех;

an achievement test тэст за пэ́ўны перы́яд навуча́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мэ́тавы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны на дасягненне якой‑н. мэты. Мэтавае заданне. Мэтавая ўстаноўка. // Прызначаны для пэўнай мэты. Мэтавае фінансаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы... дзеяслоўная прыстаўка.

Азначае:

1) вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр.: вывучыць, вызначыць;

2) рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр.: выбегчы, выехаць;

3) з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр.: вылежацца, выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Errúngenschaft f -, -en дасягне́нне, заваёва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vórleistung f -, -en папярэ́дняе дасягне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Spórtleistung f -, -en спартыўнае дасягне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

staggering [ˈstægərɪŋ] adj.

1. няўсто́йлівы; які́ хістаецца, калыва́ецца, вага́ецца

2. ашаламля́льны, агро́мністы, дзі́ўны;

a staggering achievement надзвыча́йнае дасягне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЭКСГІБІЦЫЯНІ́ЗМ (ад лац. exhibitio выстаўленне),

палавая ненармальнасць, дасягненне палавога задавальнення шляхам дэманстрацыі палавых органаў асобам процілеглага полу. Э. — вынік парушэння псіхасексуальнага арыентавання. Лячэнне пераважна псіхатэрапеўтычнае.

т. 18, кн. 1, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)