доста́ть сов.

1. в разн. знач. даста́ць, мног. падастава́ць;

доста́ть кни́гу с по́лки даста́ць кні́гу з палі́цы;

доста́ть руко́й до земли́ даста́ць руко́й да зямлі́;

доста́ть де́нег на пое́здку даста́ць гро́шай на пае́здку;

2. (быть достаточным) разг. стаць, хапі́ць;

сил у нас доста́нет сіл у нас хо́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дастава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даставаць — дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.

Незак. да дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́калупіць, ‑плю, ‑ціш, ‑піць; зак., што.

Калупнуўшы, выняць, дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наставаць — дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зімо́й, прысл.

У час зімы. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка. Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць. З нар.

•••

Зімой лёду (снегу) не дастаць гл. дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.

1. Дастаць, набыць.

З. цяслярны інструмент.

З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі.

З. каменны вугаль.

З. нафту.

3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

З. славу.

З. перамогу ў баях.

Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.

З. корань з ліку.

|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. здабы́ча, -ы, ж.

Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wytrzasnąć

зак. расстарацца, раздабыць, дастаць;

wytrzasnąć spod ziemi — дастаць з-пад зямлі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wangle1 [ˈwæŋgl] n. infml хі́трасць, вы́крут, выкрута́с;

get smth. by a wangle даста́ць што-н. па бла́це

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жардзі́на, ‑ы, ж.

Доўгая тоўстая жэрдка. Шуміць рака: да дна Жардзінай не дастаць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)