Паднесеная рэч, падарунак. Паставілі [званары] карабы ў двары на ганку, і дзяк, як заўсёды, пачаў дзяліць паднашэнні.Лупсякоў.З кожным днём Радзішэўскі заўважаў, што ўсё менш і менш людзей наведвае «храм божы», змяншаюцца дары і паднашэнні.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́цы, ‑ніц; адз. чарніца, ‑ы, ж.
1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.
2. Саладкаватыя чорна-сінія ягады гэтай расліны. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАЧО́БНІКІ,
група мужчын (радзей жанчын), якія ў першы дзень Вялікадня з вечара і ўсю ноч абходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну). Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музыкі (звычайна скрыпача) і механошы, які збіраў дары («валачобнае» — фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невял. грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Пн Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́ван, ‑а, м.
Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў.Дубоўка.//перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы...Шамякін.Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́НІЙ,
1) у рымскай міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця, пазней бог мужчынскай сілы. Лічылася, што кожны мужчына мае свайго генія. Асабліва шанавалі генія галавы сям’і: у дзень яго нараджэння генію прыносілі дары-ахвяраванні. У эпоху імперыі асаблівае значэнне набыў культ генія Рыма і імператара (увёў Аўгуст). Генію Рыма быў прысвечаны шчыт на Капітоліі з надпісам «ці мужу, ці жанчыне», бо імя і пол генія ўтойваліся, каб яго не пераманьвалі ворагі.
2) Чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці. Гл. таксама Геніяльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЧЫЦ (Мікалай Васілевіч) (20.9.1896, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 3.9.1980),
бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў пецярбургскай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1914—15). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Ускраіны Мінска», 1922, 1943; «Зіма», «Рэчка Волма», абодва 1946; «Пачатак вясны», 1951, «Зіма ў Зялёным», 1954, «Ля млына». 1955, «На беразе Свіслачы», 1965, «Лясная казка», 1969). Шэраг графічных работ прысвечаны Мінску («Стары Мінск», 1922; серыя «Віды Мінска», 1929, і інш.). Пісаў нацюрморты («Дары беларускага лесу», 1969—70).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мажны́ ’рослы, поўны, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’тоўсты’ (Інстр. III), карэліц. ’моцны, дужы’ (Сцяшк.), можны ’багаты’, мажнейшы ’багацейцы’ (Нас.). Магчыма, паланізм. Параўн. польск.możny ’багаты, буйны, уплывовы’. Да магчы́ (гл.). Утворана ад mog‑tʼi пры дапамозе суф. ‑ьnъ. Махэк₂ (371) адрознівае дзве лексемы: možný ’магчымы’ і možný ’багаты’, якую выводзіць з mohouitý < ведыйск.maghávat ’які дае багатыя дары’. Сюды мажней ’мацней’, ’больш магчыма’, ’больш багата’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
blessing
[ˈblesɪŋ]
n.
1) благаславе́нства n.; дабрадзе́йства n., дар -у m.
the blessings of nature — дары́ прыро́ды
2) ухвале́ньне n., са́нкцыя f.
•
- blessing in disguise
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АФГА́НСКАЯ МО́ВА, пушту,
адна з іранскіх моў (усх.-іранская група). Адна з дзвюх (разам з дары́) афіц. моў Афганістана, пашырана таксама на ПнЗ і З Пакістана. Шматлікія яе дыялекты падзяляюць на ўсх. і зах. групы.
Паводле грамат. ладу афганская мова флектыўная з элементамі аналітызму. Фанет. сістэма характарызуецца багаццем зычных (30 фанем); націск свабодны, рухомы. Два склоны: прамы і ўскосны ці спалучэнне ўскоснага склону з прыназоўнікам і паслялогам. Катэгорыя роду ўласцівая іменным і дзеяслоўным формам. Марфалогія дзеяслова складаная. Адносна пэўны парадак слоў у сказе: дзейнік — на пачатку, выказнік — у канцы. Пісьмовая традыцыя існуе з 16 ст. Пісьменства на аснове араб. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУДЖА́ВА (Булат Шалвавіч) (н. 9.5.1924, Масква),
расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).