2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.
Пасыпаць дарожкі пяском.
3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).
Бегавая д.
Водная д.
Узлётная д.
4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.
Паслаць дывановую дарожку.
Карункавая д.
5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.
Злавіў шчупака на дарожку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзюба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай дзюбай. Дзюбаты бусел. □ Гараць, як стужкі, каля хаты Дарожкі з клумбамі. На іх Арол красуецца дзюбаты.Колас.
2. Падобны на дзюбу. Прыйшоў бухгалтар у акулярах, з чорнымі вусікамі пад крыху дзюбатым носам.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод.// Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу.«Беларусь».Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаву́лак, ‑лка, м.
1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі.Бядуля.
2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віра́ж1, ‑у, м.
1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад. Робячы глыбокія віражы,.. [самалёты] ўзляталі пад воблакі.Дудо.
2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.
[Фр. virage — паварот.]
віра́ж2, ‑у, м.
Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́нахадзь, ‑і, ж.
Адзін са спосабаў конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае і апускае то абедзве правыя нагі, то абедзве левыя. Коні шпаркай інахаддзю прамчаліся па матава-зялёным лузе, пакінуўшы на роснай траве дзве цёмныя дарожкі, пераплылі з ходу рэчку.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагу́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прагулкі, прызначаны для прагулкі. Каб вярней папасці на сходку, .. [Рыгор] завідна прагулачным шагам пайшоў на Задзвінне.Гартны.Неяк нядзельным надвячоркам мы плылі на вялікім прагулачным параходзе.Грахоўскі.Да галоўнай алеі прымыкаюць прагулачныя дарожкі, таксама абсаджаныя дрэвамі.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЖЭ́ЎСК,
горад, сталіца Удмурціі, у Расійскай Федэрацыі, на р. Іж, за 40 км ад сутокаў з р. Кама. 655 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, станкі, электрапілы, паляўнічыя стрэльбы); чорная металургія, лёгкая і харчовая; вытв-сць мастацкіх вырабаў (дываны, дарожкі, хусткі і інш.). 4 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: рас. і удмурцкі драм., муз., лялек. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы і выяўл. мастацтва. Арх. помнікі: Аляксандра-Неўскі сабор (1823), ампірныя пабудовы жалезаробнага з-да (1825), арсенал (1825). Засн. ў 1760 як жалезаробны з-д, вакол якога стварыўся пас. Іжэўскі Завод. З 1918 горад. У 1984—87 наз. Усцінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
1. Накрыць (пакрываць), змацаваць (змацоўваць) цэментам. Цэментаваць склеп. Цэментаваць дарожкі.//перан. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць). Жменька членаў партыі цэментавала вакол сябе астатнюю масу, вяла яе да новага жыцця.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛА́ЎГАРАДСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.Засн. ў канцы 18 ст. ў сутоку рэк Сож і Проня. Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўд. быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асн. паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вял. яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў.
Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхн. збудаванні. У паўн. частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясц. лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая). С.п. моцна пашкоджаны.