inquisitive [ɪnˈkwɪzətɪv] adj. дапы́тлівы; ціка́ўны;

Don’t be so inquisitive! Не будзь такім цікаўным!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мэтаімклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца да пэўнай мэты. Заўсёды дапытлівы і мэтаімклівы, Максім Багдановіч прайшоў плённы шлях развіцця і творчых шуканняў. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

badawczy

badawcz|y

1. даследчы;

2. дапытлівы, праніклівы; бачлівы;

~e spojrzenie — праніклівы (дапытлівы) позірк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дапы́тліва нареч.

1. пытли́во;

2. испыту́юще;

3. вопроси́тельно, вопроша́юще;

1-3 см. дапы́тлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Праніклівы, дапытлівы. — І пэўне з Завітанак сюды хтось завітвае, — жартаўліва ў тон гаспадару прамовіў Лабановіч і кінуў на яго бачлівы погляд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

searching

[ˈsɜ:rtʃɪŋ]

adj.

1) дапы́тлівы

a searching gaze — дапы́тлівы по́зірк

2) назіра́льны, прані́клівы

3) Figur. прані́зьлівы, во́стры

a searching wind — прані́зьлівы ве́цер

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wíssbegierig a дапы́тлівы, пра́гны да ве́даў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

questioning​2 [ˈkwestʃənɪŋ] adj. запыта́льны, дапы́тлівы;

She gave him a questioning look. Яна паглядзела на яго запытальна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КЛІМЧУ́К Віктар Ігнатавіч (н. 28.10.1946, в. Сіманавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Куйбышаўскі ін-т культуры (1982). З 1985 рэжысёр Віцебскай лялечнай трупы пры Бел. т-ры імя Я.​Коласа, з 1990 маст. кіраўнік створанага на аснове лялечнай трупы Бел. т-ра «Лялька». Яго пастаноўкі вылучаюцца высокай эстэтыкай, маст. густам, разнапланавасцю. Сярод іх: «Дзед і Жораў» В.​Вольскага (1986), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.​Сіняўскага (1988), «Папялушка» Я.​Шварца (1991), «Дапытлівы слонік» Р.​Кіплінга (1993), «Хлопчык-Зорка» О.​Уайльда (1995), «Чароўная зброя Кэндзо» М.​Супоніна (1996, Гран-пры на Міжнар. фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце, 1998; прыз на Міжнар. фестывалі ў Субаціцы, Югаславія, 2000), «Брэменскія музыкі» В.​Ліванава і Ю.​Энціна (1998), «Ладдзя Роспачы» Р.​Асвяціча паводле У.​Караткевіча (2000) і інш.

т. 18, кн. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цікаўны, цікавы, дапытлівы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)