um sich déutlich áuszudrücken…дакла́дней сказа́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Добразычлі́вы ’добразычлівы’ (БРС), укр.добрози́чли́вий. Здаецца, запазычанне (дакладней, калька) з рус.доброжела́тельный, благожела́тельный (параўн. доброхо́т у Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 147). Сюды адносіцца добразычлі́васць, якое калькуе рус.доброжела́тельность, благожела́тельность.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блінькі́ ’мочкі ў вушах’ (Сцяшк. МГ). Здаецца, ад блін1: блін ’блін’ > ’штосьці круглае’ > ’мочка’. Параўн. бел.блі́нчык ’юшка’ (Касп.), рус.блин, блино́к ’тс’. Дакладней, бел.блінькі́ ўтворана ад памяншальнага *бліно́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАСТА́НЬЁ [Castagno; дакладнейАндрэа дэль Кастаньё (Andrea del Castagno; 1417 або 1419, Кастаньё, каля г. Фларэнцыя, Італія — 19.8.1457],
італьянскі жывапісец Ранняга Адраджэння; прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў Мазачыо, Данатэла, П.Учэла. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, таксама ў Венецыі (1442), магчыма, Рыме (1454). Творчасці ўласцівы майстэрскае валоданне малюнкам, энергічная пластычная мадэліроўка форм, напружаная выразнасць поз і ракурсаў, якая часта надае яго творам драм. вастрыню, грубавата-выразная прастата і мужнасць вобразаў: фрэскі ў капэле Сан-Таразіо царквы Сан-Дзакарыя ў Венецыі (1442, з Франчэска да Фаэнцам), «Укрыжаванне з перадстаячымі» ў царкве Санта-Марыя дэльі Анджэлі (каля 1443), «Аплакванне Хрыста», «Тайная вячэра», «Укрыжаванне», «Палажэнне ў труну», «Уваскрэсенне», «Партрэты 9 знакамітых людзей» (Дантэ, Дж.Бакачыо, Петраркі і інш.; усе паміж 1445—57, цяпер у манастыры Сант-Апалонія, пераўтвораным у музей К.) у Фларэнцыі, «Вядомыя людзі» (каля 1450—51, з вілы Кардучы ў Леньяйі), партрэт мужчыны (каля 1455) і інш.
Андрэа дэль Кастаньё Сівіла Кумская. Фрэска цыкла «Вядомыя людзі» з вілы Кардучы ў Леньяйі. Фрагмент. Каля 1450—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маґер у выразе на маґер ’на бакір’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем бакір (гл.) і магерка ’венгерская шапка’, якое са ст.-польск.magierka < ст.-венг.magyar, а дакладней ад імя правадыра племені Mogerʼa (Брукнер, 317).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гле́ба ’глеба’ (БРС, Касп., Шат.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.gleba ’тс’ (вядомае з XVIII ст.), якое паходзіць з лац.gleba (дакладней, з с.-лац.). Гл. Кюнэ, Poln., 57; Бернекер, 1, 301; Брукнер, 141.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даба́вак, дакладней, у дабавак: «І так ні пайшоў, а тут у дабавак ішчэ сын захварэў» (Сцяц.). Відаць, запазычанне з рус.вдоба́вок ’тс’. Параўн. відавочныя русізмы ў зэльвенскіх гаворках (прыклады з слоўніка Сцяц.): пасьці́ ’амаль’ (< почти), панара́віць, дзе́йсцвіе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́нта ’папярочная планка ў кроквах’ (Шушк.). Укр.ба́нта, ба́нтина ’тс’. Запазычанне з ням.Band (дакладней, з с.-в.-ням.bant) ’звязка, спалучэнне, папярочная бэлька’ праз пасрэдніцтва польск.banta, bant ’тс’. Фасмер, ZfslPh, 28, 116; Шалудзька, Нім., 21; Рудніцкі, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус.гамби́т, укр.гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц.gambit ’тс’ (а гэта з іт.gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзя́ць ’пэцкаць, валачыць’ (Др.-Падб.), ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак)’ (Янк. Мат.). Не вельмі яснае слова. Можна выказаць дагадку аб сувязі з бадзя́цца, бада́ццэ (гл.), дакладней, аб паходжанні гэтых дзеясловаў ад агульнай асновы бад‑ (< обад‑ < об‑вад‑; *vaditi ’перашкаджаць’ → ’рабіць дрэнна, псаваць’).