Паліцца, пацячы адразу, хлынуць патокам. Укрытае шэрымі хмарамі неба гатова было лінуцца дажджом.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дажджлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Багаты дажджом, з частымі дажджамі. Неба было шэрае, халоднае, нібы ў познюю дажджлівую восень.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЖДЖО́ЎКІ (Haematopota),
род двухкрылых насякомых сям. сляпнёў. Каля 400 відаў. Пераважна ў Афрыцы і Еўразіі. Пашыраны на вільготных лугах. У адрозненне ад інш. сляпнёў лётаюць і ў пахмурнае надвор’е, асабліва перад дажджом. На Беларусі 4 віды, найб. вядомая Д. звычайная (H. pluvialis).
Даўж. 6—13 мм. Ад інш. сляпнёў адрозніваюцца мармуровым малюнкам крылаў. Крывасмокі, нападаюць на чалавека і жывёл. Прысутнасць іх выяўляюць пасля праколу скуры хабатком. Лічынкі развіваюцца ў вільготнай глебе, у глеі прыбярэжных частак прэсных вадаёмаў, лісцевым подсціле. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі, трыпанасом, патагенных для с.-r. жывёл.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скрыпі́ца, ‑ы, ж.
Разм. Скрыпка. А скрыпіца галасіла Смутнай восені дажджом, Адчувалася ў ёй сіла, Што лілася ручаём.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упляска́цца, уплешчацца; зак.
Разм.
1. Ушчыльніцца, стаць больш цвёрдым. Ралля ўпляскалася дажджом.
2. Увайсці, убіцца ў зямлю. Бацвінне ўпляскалася ў грады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурало́м
1. Паламаны бурай лес (БРС).
2. Вялікая бура з дажджом і громам (Ветк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
шэ́рань, -і, ж.
1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.
Дрэвы стаялі ў шэрані.
Неба пакрылася шэранню.
2. Змрок, цемра.
Перадранішняя ш.
3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.
Ш. хмар.
Ш. будзёншчыны (перан.).
|| прым.шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балгарскі пісьменнік, перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1975). Скончыў Сафійскі ун-т (1951). З 1968 гал. рэдактар выд-ва «Балгарскі пісьменнік». Аўтар паэт. зборнікаў «Дняпро цячэ пад маім акном» (1960), «Азарэнне» (1970), «Танец кіпарысаў» (1975), раманаў «Кавалак хлеба для падарожніка» (1970), «Вячэрняя размова з дажджом» (1972), «Бывай, Акропаліс» (1973), «Рыфы далёкіх зорак» (1981). На балг. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча і інш. У перакладзе Г.Бураўкіна, Гілевіча, А.Разанава выйшла кніга выбр. лірыкі Давыдкава «Крокі вернасці» (1970), у перакладзе У.Анісковіча — раман «Белы конь за акном» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.
Марозная п.
Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з нар.). Рабіць пагоду (перан.: мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе). Чакаць з мора пагоды (перан.: знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).
|| памянш.паго́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).
|| прым.паго́дны, -ая, -ае (спец.).
Пагодныя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)