АДМО́ЎНЫ ЛІК,

рэчаісны лік, меншы за 0, напр., -2; -0,5 і г.д. На лікавай прамой адлюстроўваецца пунктамі злева ад пачатку адліку (ад 0). Гл. таксама Дадатны лік.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэ́зус, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вузканосая малпа роду макак, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

2. ‑у. Спец. Тое, што і рэзус-фактар. Адмоўны рэзус. Дадатны рэзус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́д, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Выбуховае рэчыва, якое змяшчаецца ў пэўнай колькасці ў снарадзе, патроне.

2. -у. Колькасць электрычнасці ў якім-н. целе.

Дадатны з.

З. энергіі (перан.).

|| прым. зара́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Зарадная скрынка (павозка для снарадаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dodatni

dodatn|i

станоўчы, дадатны;

electroda ~a фіз. анод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАВАКО́ЛЛЕ пункта ў метрычнай прасторы,

мноства ўсіх пунктаў, адлегласць якіх да дадзенага пункта меншая за некаторы дадатны лік. У больш агульным выпадку Н. — любое адкрытае мноства, элементам якога з’яўляецца дадзены пункт. Н. — адно з асн. паняццяў тапалогіі.

т. 11, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыкато́д

(ад анты- + катод)

дадатны электрод рэнтгенаўскай трубкі, размешчаны супраць катода.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДУГАВА́Я ЛЯ́МПА,

газаразрадная крыніца святла, якое ўзнікае пры гарэнні электрычнай дугі паміж вугальнымі электродамі. Найб. пашыраны Д.л. высокай інтэнсіўнасці, дадатны электрод якіх мае кнот (пераважна з солей рэдказямельных элементаў). Яркасць лямпы да 2000 Мкд/м². Выкарыстоўваецца ў пражэктарах, кінапраекцыйных апаратах і інш. Вынайдзена П.​М.​Яблачкавым у 1876 («свечка Яблачкава»).

т. 6, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пазіты́ўны ’які заснаваны на фактах, на вопыце; дадатны’ (ТСБМ). З рус. позити́вный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Не выключана запазычанне і з польск. pozytywny. У рус. і польск. мовах праз зах.-еўрап. мовы з лац. positīvus (параўн. Фасмер, 3, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.

[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)