Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АМПЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. amplificatio пашырэнне),
стылістычная фігура ў паэтыцы, шэраг аднатыпных слоў ці словазлучэнняў (эпітэтаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці мовы. Напр., «Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, // Маё беларускае, роднае, кроўнае, // Такое раптоўнае, такое чароўнае, // Такое ласкавае, цёплае, чыстае, // Як сонца агністае, // Як Нёман, празрыстае, // Як казка, быліна, як песня, жаданае, // Дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, // Гарачае слова ад шчырага сэрца!» (Д.Бічэль-Загнетава «Роднае слова»).
кітайскі падарожнік. Будыйскі манах. У 629—645 у пошуках свяшчэнных будыйскіх кніг ажыццявіў падарожжа ў Індыю, адкуль прывёз 657 будыйскіх рэліг. тэкстаў. Аўтар твора «Нататкі пра краіны захаду», які змяшчае шмат звестак пра геаграфію, этнаграфію і гісторыю Цэнтр. Азіі і Індыі і дагэтуль мае вял.навук. каштоўнасць. Падарожжу С. прысвечаны адзін з найб. славутых помнікаў кіт. л-ры — раман У Чэнэня «Падарожжа на Захад» (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯ,
паводле традыц.кіт. гістарыяграфіі — першая дынастыя кіт. імператараў (23—18 ст. да н.э.). Сказанні пра С. змешчаны ў многіх стараж.-кіт. пісьмовых помніках, найб. поўныя — у «Гістарычных нататках» Сыма Цяня (2—1 ст. да н.э.). Да 20 ст. звесткі пра С. вучоныя лічылі легендай. Але пасля знаходак помнікаў часоў дынастыі Інь, якую таксама лічылі легендарнай, большасць гісторыкаў трымаецца версій, што С. існавала як саюз протакіт. плямён у сярэднім бас.р. Хуанхэ, але дагэтуль ніхто з даследчыкаў няздольны атаясаміць яе ні з адной вядомай археал. культурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dotychczas
да гэтага часу, да гэтай пары, дагэтуль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
нелюбо́ў, ‑бві, ж.
Непрыязнасць, непрыхільнасць. Дагэтуль [Раю] больш хвалявала нелюбоў вучняў да Віктара Паўлавіча, чым яго прыдзіркі да Аляксея.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАТЭРА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1929,
пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту паміж Італіяй і папствам з-за «Рымскага пытання». Падпісаны 11.2.1929 Б.Мусаліні і кардыналам П.Гаспары. Складаліся з асн. дагавора, фін. канвенцыі і канкардату. У дагаворы Італія прызнавала каталіцызм «адзінай дзярж. рэлігіяй» у краіне, згаджалася на стварэнне на тэр. Рыма папскай дзяржавы — Ватыкана, прызнавала за святым прастолам права дыпламат. зносін з інш. дзяржавамі. Абвяшчалася, што «горад Ватыкан заўсёды і ва ўсякіх выпадках будзе разглядацца як тэрыторыя нейтральная і недатыкальная». Паводле фін. канвенцыі, Італія абавязвалася выплаціць Ватыкану 1750 млн.італьян. лір. Канкардат вызначаў правы і прывілеі італьян. каталіцкай царквы. Асн. дагавор дзейнічае дагэтуль. У 1984 Італія і Ватыкан зацвердзілі новую рэдакцыю канкардату, паводле якой абмежаваны прывілеі італьян. каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шэ́нціць, ‑ціць; безас.незак.
Разм. Тое, што і шанцаваць. Некаторым дзяўчатам, што называецца, шэнціць у жыцці.Дубоўка.Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы яго [Рыбака] міналі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)