даве́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад даверыць.

2. у знач. прым. Надзелены давер’ем. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба. Колас.

3. у знач. наз. даве́раны, ‑ага, м. Асоба, якая дзейнічае па чыім‑н. даручэнні. Выбраць давераных. Давераны ў справах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуры́ст

(ням. Prokurist, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

давераная асоба гандлёвага прадпрыемства, якая мае паўнамоцтвы на заключэнне ўсякіх дагавораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

depositary

[dɪˈpɑ:zəteri]

n., pl. -taries

1) даве́раная асо́ба ці фі́рма

2) склад -у m., схо́вішча -а n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАТЭНБРЫ́НГ ((Katenbring) Юзаф) (18.7.1730, г. Нова-Мяста-Любавске, Польшча — пасля 1804),

пісьменнік, педагог. Пісаў на польск. і лац. мовах. З 1749 выкладаў у Нясвіжскім калегіуме, Гродне, Мінску, Полацку. У 1772 і 1773 наведаў Пецярбург, пра які напісаў на лац. мове паэму «Пецярбург — царыца паўночных гарадоў». Аўтар барочных трагедый на польск. мове «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1775) і «Сіроэс» (ставіліся ў Нясвіжскім калегіуме ў 1755 і 1758) на сюжэты зах.-еўрап. гісторыі, кніг «Плач княжны Ганны з Мыцельскіх Радзівіл... над сваім мужам пры пахаванні» (1763), «Казанне на пахаванні... Ф.​Жабы» (1772). Як давераная асоба К.​Радзівіла паказаны ў гіст. раманах Ю.​Крашэўскага, Г.​Жавускага.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 8, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прадзю́сар

(англ. producer, ад лац. producere = вырабляць)

давераная асоба кінакампаніі, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

powiernica

ж.

1. сардэчная сяброўка; тайка; таечка;

2. пасярэдніца; давераная асоба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

powiernik

м.

1. сардэчны сябар; прыяцель;

2. юр. пасярэднік; давераная асоба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

напе́рснік 1, ‑а, м.

Уст.

1. Блізкая давераная асоба або таварыш, якому давяраюць свае тайны. Наперснік паэта.

2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17–18 ст. ст. — друг галоўнага героя. Выконваць ролі наперснікаў.

напе́рснік 2, ‑а, м.

Спец. Частка вупражы верхавога каня, якая складаецца з перакрыжаваных на грудзях рамянёў, з якіх адзін ідзе ўніз паміж пярэднімі нагамі да папругі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзю́сар

(англ. producer, ад лац. producere = вырабляць)

уладальнік кінастудыі, давераная асоба кінакампаніі ў радзе краін, якая ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

trustee

[,trʌˈsti:]

n.

1) апяку́н апекуна́, папячы́цель -я m.; даве́раная асо́ба

2) член, чале́ц упра́вы

3) асо́ба, яка́я трыма́е маёмасьць даўжніка́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)