Разм. Аддаваць залішне многа часу і ўвагі каму‑, чаму‑н.; няньчыцца. [Мілоўскі:] — Давайце зараз размяркуем, хто [хлеб] будзе здаваць, каб на сходзе доўга не валаводзіцца з гэтым.Галавач.[Бухгалтар:] — Распісвайся, і няма калі мне з табой валаводзіцца.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКІ МУЗЫ́ЧНЫ КА́МЕРНЫ ТЭА́ТР.
Засн. ў 1971 на базе Вучэбнага т-раДзярж. ін-та тэатр. мастацтва (існаваў з 1958). Арганізатар, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Б.Пакроўскі. Мае на мэце адраджэнне традыцый старадаўняй оперы, зліццё сцэн. і муз. інтэрпрэтацый (спевакі — драм. акцёры), аб’яднанне артыстаў, аркестра і публікі ў працэсе спектакля (частковы перанос дзеяння ў глядзельную залу і інш.), пошук новых жанравых форм. Ставяцца оперы, зінгшпілі, мюзіклы і спектаклі новых жанраў, напр., «музычна-псіхаграфічная драма» «Дваранскае гняздо» У.Рэбікава. Адначасова т-р захоўвае традыцыі рус. опернага т-ра. У рэпертуары: «Сокал» Дз.Бартнянскага, «Скупы» В.Пашкевіча, «Дырэктар тэатра» В.А.Моцарта, «Аптэкар» І.Гайдна, «Нос» Дз.Шастаковіча, «Бедныя людзі» Г.Сядзельнікава, «Шынель», «Брычка» і «Плады асветы» А.Холмінава, «Растоўскае дзейства» Дз.Растоўскага, «Прыгоды гулякі» І.Стравінскага, «Давайце створым оперу» Б.Брытэна, «Жыццё з ідыётам» А.Шнітке. У складзе т-ра: Б.Дружынін, Н.Якаўлева, М.Лемешава, Э.Акімаў, Л.Сакаленка, М.Жукава, А.Мачалаў і інш.Гал. дырыжоры: Г.Раждзественскі (з 1974), Л.Асоўскі (з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гара́чнасць, ‑і, ж.
Страснасць, палкасць, схільнасць захапляцца чым‑н. Гарачнасць натуры. □ — Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя.Якімовіч.// Паспешлівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы.Купала.Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло.Васілевіч.Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dwell
[dwel]
v.i. dwelt or dwelled
1) жыць, прабыва́ць
2) до́ўга пра што-н. ду́маць, гавары́ць
Let’s not dwell on the differences — Дава́йце не затрымо́ўвацца на нязго́дах
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна велічыні чаго‑н. Пад час землеўпарадкавання каморнікі не вельмі чыста размералі палеткі, пакрыўдзіўшы Лук’янаву вёску ў карысць суседняй.Лужанін.— А мы з вамі, Аляксей Васільевіч, давайце размераем ды вызначым месца пад палі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. Распаліць (папяросу, цыгару). — Гарыць яшчэ? Дай прыкуру.. Што за ліха, ніяк ... Чакай, я сваю раскуру...Брыль.
2.Разм. Выкурыць. [Партызан:] — Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку. [Маеўскі:] — Не. Вы мне давайце з агульнай і тую круціце, разам раскурым.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. баро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) барады́, -ро́д, ж.
1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.
Ударыўся барадой аб стол.
2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару.
Адпусціць бараду.
3.перан. Пра чалавека з такім валасяным покрывам (разм.).
Давайце выберам старшынёй бараду.
4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.
Казліная б.
5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.
Б. кудзелі.
6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.
◊
Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.
|| памянш.баро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шапта́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна.Шамякін.Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)