усміха́ццачаму-н. belächeln vt; schmúnzeln vi (дабрадушна);
кры́ва ўсміха́цца saúer lächeln;
з’е́дліва ўсміха́цца féixen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
няйна́чай,
1.прысл. Напэўна, іменна. Павел уважліва агледзеў кожную мясцінку, заўважыў пасохлыя галінкі бярэзніку, няйначай камісар наводзіў тут якую маскіроўку.Лынькоў.Зося дапускала, што калі.. [Рыгор] прыехаў, то няйначай павінен выйсці на рынак.Гартны.
2.узнач.пабочн. Хутчэй за ўсё, відавочна. [Нехта з дамашніх:] — І хто ж мог запаліць.. [стажок]? Пастушкі, няйначай.Колас.[Майбарада] зірнуў на чалавека. Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай, студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарж, ‑у, м.
1. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго‑, чаго‑н., пры якой захоўваецца знешняе падабенства, але карыкатурна перабольшаны і падкрэслены найбольш характэрныя рысы. Акцёр праводзіць сваю ролю, калі можна так сказаць, «на грані». Дзесьці на самай мяжы, пераступіўшы праз якую, атрымаецца шарж, карыкатура, страціцца рэальнае.Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́мар
(польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека)
1) лёгкая незласлівая насмешка;
2) мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме (сатыра і г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
удзя́чнасць, ‑і, ж.
Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро (увагу, паслугу, дапамогу і пад.); падзяка. Я шчырае слова Удзячнасці братняй Пакінуць у кнізе хачу.Гілевіч.Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу.Скрыган.— Давай твой чамадан. Я вынесу, — прамовіў Федзя, — а вы, хлопцы, чакайце тат... — Ну добра, — сказала Наташа і з удзячнасцю зірнула яму ў вочы.Каваль.Паходня прапанаваў мне пасяліцца ў яго, і я з удзячнасцю згадзіўся.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рага́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае рогі. Буйная рагатая жывёла. □ Які вялікі ён [лось], рагаты, Паджары і стрынгаляваты.Колас.Каровы заўсёды ідуць спаважнай цяжкаю ступою, дабрадушна трасучы рагатымі ілбамі.Якімовіч./узнач.наз.рага́ты, ‑ага, м.; рага́тая, ‑ай, ж.Няма куды рагатаму падзецца. Спужаўся ён, аж дыхаць заняло.Корбан.
2. З выгнутымі вострымі канцамі, падобнымі на рогі. Зоры ў небе чыстым, Вішні каля хаты, За кляновым лістам Маладзік рагаты.Астрэйка.Павесіўшы шапку на рагатую вешалку, што стаяла побач, не распранаючыся, [Юрка] падсеў да дзяўчыны.Карпаў.
3.Разм. Якому здраджвае жонка, абмануты жонкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jolly
[ˈdʒɑ:li]1.
adj.
1) вясёлы, ра́дасны
2) esp.Brit., informal прые́мны, мі́лы
2.
adv., Brit., informal
ве́льмі
and you jolly well know it — і вы гэ́та ве́льмі до́бра ве́даеце
3.
v.t., informal
лісьлі́віць, хвалі́ць
4.
v.i.
дабраду́шна паджарто́ўваць, пацьве́льваць з каго́, весялі́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гу́мар
(польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначае характар, тэмперамент чалавека)
1) дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н. (напр. пачуццё гумару);
2) прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у смешным, камічным выглядзе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; незак., што і без дап.
Разм.
1. Біць у бубен; барабаніць. [Юрка:] — Нашто вы бубен дасталі? [Жыгунец:] — Бубніць пайду.Чорны.// Ствараць, утвараць гукі, падобныя да гукаў бубна. Аднастайна, сумотна бубніць дождж у шыбы акон.Шамякін.
2.перан. Гаварыць ціха, незразумела, манатонна. Таркевіч рабіў уражанне сярдзітага чалавека. Бровы яго пераважна былі нахмураны, ён меў звычай бубніць і прыгаворваць: «Ці гэта парадак?»Колас.Дастаўшы чыгунок ці якую варэйку, .. [Андрэй Данілавіч] адхопліваў гарачы кружок, заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?»Ракітны.// Назойліва паўтараць адно і тое ж. — Печаны гад! І зямля іх такіх носіць. Усю дарогу мне бубніў, што вайне канец.С. Александровіч.
•••
Бубніць (сабе) пад нос — гаварыць вельмі ціха, незразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)