ВУЛЬГАРЫЗА́ЦЫЯ,

1) грубае спрашчэнне, апашленне, непрыстойнае выказванне (напр., вульгарны густ, вульгарны выраз; гл. Вульгарызм).

2) Празмерна спрошчанае выкладанне якога-небудзь вучэння, што скажае яго сутнасць і змест (напр., вульгарны матэрыялізм, вульгарны сацыялагізм і інш.).

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літарату́ршчына, ‑ы, ж.

Неадабр. Дрэнны мастацкі густ, што выяўляецца ў вычварнасці стылю, адсутнасці прастаты ў мове, выкладзе думак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́бачны, -ая, -ае.

1. гл. луб, лубок.

2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура

1) танныя і прымітыўныя па змесце масавыя выданні, што выходзілі ў дарэвалюцыйнай Расіі (гіст.);

2) прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

to one’s taste

пад густ, даспадо́бы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

притупля́ть несов., прям., перен. прытупля́ць, прыту́пліваць;

притупля́ть вкус прытупля́ць густ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

культу́рнасць, ‑і, ж.

Узровень, ступень культуры (у 4 знач.). Аб культурнасці жыхароў інтэрната сведчыць добры густ у аздабленні сцен. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУЛЬВА́РНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,

найбольш прымітыўная і нізкапробная частка масавай літаратуры, разлічаная на непатрабавальны густ абывацеля. Атрымала распаўсюджанне ў 19 ст. ў сувязі з развіццём журналістыкі і выдавецкай справы. У творах звычайна пераважае сенсацыйнасць з абавязковай прыгодніцкай ці любоўнай інтрыгай (гучныя забойствы, раманы кіназорак).

т. 3, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́танчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытанчыць.

2. у знач. прым. Надзвычай далікатны; рафінаваны; арыстакратычны. Вытанчаная ветлівасць. Вытанчаны густ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тавараве́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і таваразнавец. — О, у вас густ! — усміхнуўся Грабар. — Я мог бы ўзяць вас тавараведам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unexceptionable [ˌʌnɪkˈsepʃənəbl] adj. бездако́рны, даскана́лы;

His taste was unexceptionable. Ён меў бездакорны густ.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)