Тое, што і гудзенне. Пчаліны гуд. □ Мы слухалі з табой прыход вясны ў полі, Спеў жаўрука нястомны, Машын сталёвых гуд.А. Астапенка.
•••
Гудам гудзецьгл. гудзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зуде́ниеIIср. звон, род. зво́ну м., гудзе́нне, -ння ср.; см.зуде́тьII 1.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Gesúmm, Gesúmmen -s зу́мканне, гудзе́нне; шум (у вуша́х)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
buczenie
н.
1.гудзенне;
2. роў; гучны плач
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вурзґаўка ’дзіцячая цацка, буркаўка’ (в.-дзвін., Шатал.), ву́рзгалка ’тс’ (КСП). Ад ву́рзґаць ’утвараць гук, падобны на гудзенне’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагу́д ’працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то узмацняецца’ (ТСБМ, Жылка). Паэтычнае ўтварэнне, як перазвон. Да пера- і гудзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прытупе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прытупеў, крыху затупіўся. Прытупелая брытва.
2.перан. Які страціў адчувальнасць, стаў менш успрыімлівым. Каля самай капліцы да прытупелых ужо, але ўсё ж музыканцкіх вушэй Багдана даняслося быццам бы нейкае гудзенне.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кзык ’шум, гудзенне; насякомае’ (Нас.). Гэта слова можна разглядаць як кантамінацыю гзіціся (гл.) (< польск.gzić się ’гізаваць’) і бзыкаць (гл.) ’гудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самапра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Тое, што і калаўрот (у 1 знач.). Манатоннае гудзенне самапрадкі, няроўнае святле лучыны.. — усё гэта наганяла такую нуду і роспач, што хацелася зрабіць немаведама што, абы не сядзець вось так.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дудне́нне ’гудзенне’ (Сцяшк.). Паколькі слова адзначаецца на абмежаванай тэрыторыі (у зах. гаворках), можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.dudnieć ’глуха гучаць, грымець’ (аб прасл. групе слоў з праформы *dud(ь)něti гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 149–150).