walnut [ˈwɔ:lnʌt] n.

1. грэ́цкі, вало́скі арэ́х;

a shelled walnut грэ́цкі арэ́х без шкарлупі́ны

2. арэ́х; драўні́на арэ́хавага дрэ́ва;

a wallnut cupboad ша́фа з арэ́хавага дрэ́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

грача́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грэчкі. Грачаная салома. // Прыгатаваны з зерня грэчкі; грэцкі ​1. Грачаная мука. Грачаная каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grecki

грэчаскі, грэцкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gríechisch a грэ́часкі, грэ́цкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wálnuss f -, -nüsse грэ́цкі [вало́скі] арэ́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

włoski

італьянскі;

orzech włoski — грэцкі арэх

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Nússbaum m -(e)s, -baüme грэ́цкі арэ́х (дрэва)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРЭ́Х (Juglans),

род кветкавых раслін сямейства арэхавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Амерыцы. У некаторых месцах утвараюць так званыя арэхавыя лясы. Шэраг відаў вырошчваюць з прамысловымі мэтамі. На Беларусі ў паўднёвых і заходніх раёнах, у садах і парках вырошчваюць як інтрадукаваныя дэкаратыўныя і арэхаплодныя культуры арэх грэцкі (J. regia), маньчжурскі (J. mandshurica), шэры (J. cinerea), чорны (J. nigra) і інш.

Лістападныя аднадомныя дрэвы вышынёй да 50 м з разгалістай кронай. Лісце буйное, складанае няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод касцянкападобны з вонкавай мясістай зялёнай абалонкай і цвёрдай дравяністай унутранай; мае гаспадарчую назву «арэх». Ядры арэхаў (насенне) смачныя, багатыя алеем (да 68%), бялкамі (да 18%), вугляводамі. Выкарыстоўваецца ў харчовай і кандытарскай прамысловасці. Лісце і абалонкі пладоў маюць вітамін C і дубільныя рэчывы. Драўніна арэха прыгожая, цвёрдая, з малюнкам; з яе робяць мэблю, музычныя інструменты і інш.

Арэх грэцкі.

т. 2, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

walnut

[ˈwɔlnʌt]

n.

1) грэ́цкі арэ́х (плод)

2) арэ́х -у m. (дрэ́ва або́ матэрыя́л)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАСЦЯ́НКА,

сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка. Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных К., якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія К. са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.

т. 8, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)