эмі́сія¹, -і, ж. (спец.).

Выпуск каштоўных папер, папяровых грошай.

Э. банка.

|| прым. эмісі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грашаві́ты, -ая, -ае (разм.).

Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход.

Г. чалавек.

Грашавітая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахалту́рыць

‘недобрасумленна зарабіць, здабыць што-небудзь, чаго-небудзь (нахалтурыць грошай) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахалту́ру нахалту́рым
2-я ас. нахалту́рыш нахалту́рыце
3-я ас. нахалту́рыць нахалту́раць
Прошлы час
м. нахалту́рыў нахалту́рылі
ж. нахалту́рыла
н. нахалту́рыла
Загадны лад
2-я ас. нахалту́р нахалту́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час нахалту́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́ма, -ы, мн. -ы, сум, ж.

1. Вынік складання дзвюх або некалькіх велічынь.

2. Агульная колькасць чаго-н.

С. ведаў.

3. Пэўная колькасць грошай.

Атрымаць значную суму грошай.

Кругленькая сума (разм.) — пра вялікія грошы.

|| прым. су́мавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неплаце́ж, -цяжу́, мн. -цяжы́, -цяжо́ў, м.

Неўнясенне ў тэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце паводле адпаведных абавязацельстваў; нявыплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́ва, -ы, ж.

Лёгкі даход, атрыманы не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей.

Прага да нажывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скла́дчына, -ы, ж.

Унясенне грошай, прадуктаў і пад. ўдзельнікамі якой-н. агульнай справы.

Купіць дом у складчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстара́цца сов. раздобы́ть;

п. гро́шай — раздобы́ть де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай.

Новы к.

|| прым. кашалько́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безная́ўны, -ая, -ае.

Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу сродкаў з аднаго рахунку на іншы.

Безнаяўныя плацяжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)