citizen [ˈsɪtɪzn] n.

1. грамадзя́нін; грамадзя́нка;

a citizen of the world касмапалі́т

2. гараджа́нін; гараджа́нка; жыха́р го́рада

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

national​1 [ˈnæʃnəl] n. грамадзя́нін, падда́ны (якой-н. дзяржавы);

American nationals in Britain амерыка́нскія падда́ныя ў Вялікабрыта́ніі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ду́дкі, выкл.

Разм. Служыць для адмаўлення чаго‑н., адказу ад чаго‑н. [Гарлахвацкі:] Дудкі, грамадзянін Зёлкін! Нідзе ты ад нас не схаваешся! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́нства, ‑а, н.

Прыналежнасць грамадзянін да пэўнай дзяржавы, паняцце ўласцівае феадальнаму і буржуазнаму праву. // Уст. Падпарадкаванне каму‑н. Быць у поўным падданстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнатураліза́цыя, ‑і, ж.

Выхад грамадзянін з падданства той ці іншай дзяржавы па ўласнаму жаданню або пазбаўленне яго гэтага падданства па рашэнню дзяржаўных органаў.

[Фр. dénaturalisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суграмадзя́нін, ‑а; мн. ‑дзяне, ‑дзян; м.

Грамадзянін той жа дзяржавы (у адносінах да іншых грамадзян). // Жыхар або ўраджэнец адной мясцовасці з кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ínländer m -s, - грамадзяні́н [жыха́р] пэўнай краі́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wéltbürger m -s, - касмапалі́т, грамадзяні́н све́ту

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

касмапаліты́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная буржуазная ідэалогія, якая, апіраючыся на фальшывы лозунг «чалавек — грамадзянін свету», прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ФІЗІ́ЧНАЯ АСО́БА ў цывільным праве, асобны грамадзянін або асоба без грамадзянства як суб’ект цывільнага права ў адрозненне ад юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца калектыўным стварэннем.

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)