bow and scrape

быць зана́дта ве́тлівым, уго́длівым, гну́цца ў пакло́нах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

giąć się

незак.

1. гнуцца, згінацца;

2. перан. гнуцца, схіляцца, кланяцца, скарацца; гнуць карак перад кім

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пагі́бель ж. ги́бель; па́губа; поги́бель;

гнуць (гну́цца) у тры ~лі — гнуть (гну́ться) в три поги́бели

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагну́цца, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся, ‑гнуцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць, зрабіцца пагнутым. Пагнуліся, пакурчыліся бярозы. Скрыган.

2. Сагнуцца, скурчыцца — пра ўсіх, многіх. Людзі пагнуліся ад ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kulić się

незак. курчыцца, гнуцца;

kulić się od wiatru — гнуцца ад ветру;

kulić się z bólu — курчыцца ад болю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

парабко́ўства, ‑а, н.

Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства. Грахоўскі. Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заёжиться сов., разг.

1. пача́ць ку́рчыцца, паце́пвацца, пача́ць гну́цца;

2. перен. пача́ць му́ляцца; см. ёжиться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.

2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягі́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны лёгка гнуцца, згінацца; пруткі. Нягібкі дрот. Нягібкае вецце. // перан. Бедны на адценні, невыразны (пра голас, мову і пад.).

2. перан. Які няўмела, марудна рэагуе на пэўныя абставіны, умовы. Нягібкі розум. Нягібкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.

Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)