zapędzać

незак. заганяць; гнаць;

гл. zapędzić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прапе́лер

(англ. propeller, ад лац. propellere = гнаць уперад)

паветраны вінт у самалётах, верталётах, аэрасанях, глісерах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кури́ть несов.

1. куры́ць;

2. (перегонкой) куры́ць, гнаць;

кури́ть фимиа́м куры́ць фімія́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гнаць.

2. у знач. прым. Адпраўлены сілай; прагнаны. Прыйшоў не званы, ідзі не гнаны. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

distil(l)

[dɪˈstɪl]

1.

v.

1) дыстылява́ць

2) гнаць

to distill alcohol — гнаць сьпірт

2.

v.i.

1) сачы́цца, ка́паць

2) дыстылява́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вза́шей и взаше́й, взаше́и нареч., прост. у ка́рак;

гнать взаше́й гнаць у ка́рак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.) Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.

Браць (узяць) за карак — прыцягнуць да адказнасці.

Гнаць у карак — прымушаць хутка рабіць што-н., падганяць.

Сядзець на карку — быць на ўтрыманні ў каго-н., жыць на чые-н. сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЫ́ЖЛЫ,

група парод паляўнічых сабак. Паходзяць ад стараж. сабак Зах. і Паўд. Еўропы. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваюцца для палявання на балотную, стэпавую і палявую дзічыну, радзей на звера. Выжлаў падзяляюць на астраўных англ. (пойнтэр і сетэры — англ., ірландскі і шатландскі, або гардон) і кантынентальных (ням. каратка-, даўга- і цвердашэрсная выжла, чэшскі фаўсек, венгерская і вял. мюнстэрлендэрская выжла і інш.).

Мускулістыя і зграбныя сабакі, выш. ў карку 53—67 см, характэрны алюр — галоп.

Для кантынентальных парод найб. уласціва гнаць дзічыну па крывавым следзе ўголас. Масць разнастайная, у залежнасці ад пароды. Астраўных выжлаў трымаюць як дэкар.-пакаёвых.

т. 4, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жэну́цьгнаць’ (Нас.). Відаць, недакладнае ўтварэнне інфінітыва ад жену, женеш замест гнаць; параўн., аднак, польск. żenąćгнаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

emprtreiben* vt гнаць угару́, наганяць, узніма́ць (тс. цэны)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)