глі́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны. Гліністая глеба. Гліністы раствор. Гліністае дно сажалкі.

2. Колерам падобны на гліну. Сустракаюцца гусі з жоўтым, гліністым апярэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́к, ‑у, м.

Сорт белай гліны, якая ідзе на выраб пасуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шклава́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць шклавацца. Шклавальнасць пяску. Шклавальнасць белай гліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарфо́р, -у, м.

1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны.

Кубачкі з фарфору.

2. зб. Вырабы, посуд з такой масы.

Выстава фарфору 19 ст.

|| прым. фарфо́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпляска́ць, -ляшчу́, -ле́шчаш, -ле́шча; -ляшчы́; -ляска́ны; зак., што.

1. Пляскаючы, зрабіць плоскім, роўным.

П. кучу гліны.

2. Прыбіць, прыгнуць да чаго-н., прыціснуць уніз.

Град прыпляскаў да зямлі ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарапі́ца, -ы, ж.

1. зб. Тое, што і дахоўка.

Дом пакрыты чарапіцай.

2. Асобная пласцінка з абпаленай гліны — плоская ці з пазамі і выступамі.

|| прым. чарапі́чны, -ая, -ае.

Ч. дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганча́р, ‑а, м.

Майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны пасуду і інш. рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глі́нішча, ‑а, н.

Месца здабычы гліны. Пніцкі.. палез з рыдлёўкаю ў раскапанае глінішча. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фая́нс, -у, м.

1. Мінеральная маса з асобных гатункаў гліны з дамешкам гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для вырабу керамікі.

2. зб. Посуд, вырабы з гэтай масы.

|| прым. фая́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рухля́к, ‑у, м.

Рыхлая асадкавая горная парода, якая складаецца з гліны і дробных кавалачкаў вапны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)