ГЕ́РЧЫК Канстанцін Васілевіч (н. 27.9.1918, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
генерал-палкоўнік (1976). Канд.ваен.н. (1968). Скончыў Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір узвода, батарэі, дывізіёна, нач. штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослаўлем, Бранскам, Яльцом, Варонежам, Курскам, Львовам, Прагай. У 1954—89 на выкладчыцкай рабоце, нач. касмадрома Байканур, камандуючы ракетнай арміяй СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА Іван Паўлавіч (27.12.1897, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 21.1.1952),
генерал-палкоўнік артылерыі (1943). Скончыў Вышэйшую артыл. школу (1921), артыл. камандна-тактычныя курсы (1936). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну ўдзельнік баёў супраць войск Калчака і сав.-польскай вайны 1920: камісар дывізіёна, палка. Пазней нач. артылерыі дывізіі, корпуса Забайкальскай і Паўн.-Каўказскай ваен. акруг. У Вял.Айч. вайну на Зах. фронце: нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага войскамі, нач. артылерыі фронту. Удзельнік абароны Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧ Барыс Аляксеевіч (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961),
генерал-палкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам.нач. Генштаба Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНО́ВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1932). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.-Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. артылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Вісла-Одэрскай аперацыі вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МЕНКА Сяргей Георгіевіч (22.9.1899, г. Бранск, Расія — 16.10.1953),
савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1937) і вышэйшыя акад. курсы пры гэтай акадэміі (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандаваў аператыўнай групай войск і арміямі на Карэльскім, Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м, 2-м і 3-м Укр. франтах. Пасля вайны камандаваў войскамі ваен. акруг, у 1946—49 — Беларускай ваеннай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Васіль Сідаравіч (26.1.1900, г. Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1956),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944), правадз.чл. Акадэміі артыл.н. (1946), прафесар. Беларус. Скончыў ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1933) і імя Фрунзе (1938). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Зах. фронце, падаўлення антыбальшавіцкіх яраслаўскага і кранштацкага паўстанняў. З 1935 на ваен. выкладчыцкай і н.-д. рабоце. У Вял.Айч. вайну арганізатар і кіраўнік канструктарскіх бюро. З 1945 нач. акадэміі імя Дзяржынскага, да 1952 у Сав. Арміі.
шляхецкі род ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Рас. імперыі. Меў 3 лініі: бел.-літ. з гербам «Шранява», украінскую і галіцкую. Упамінаюцца з 14—15 ст.Найб. вядомыя:
Ігнацій (1397—1470), пачынальнік бел.-літ. лініі роду, полацкі намеснік. Францішак (каля 1700, Міншчына — каля 1761), генерал войск Рэчы Паспалітай і Расіі, ад’ютант А.Д.Меншыкава. Ежы (1734—1805), палкоўнік войск Рэчы Паспалітай, удзельнік Барскай канфедэрацыі, ваен. дзеянняў супраць рас. войск у 1792, паўстання 1794. Пасля ў эміграцыі, змагаўся ў легіёнах Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах. Антон (1774, мяст. Свіслач — 1838), генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць рас. войск у 1792, паўстанні 1794, змагаўся ў легіёнах Дамброўскага, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. У 1812 ваен. міністр Варшаўскага герцагства. Арцём Ігнатавіч, гл.Вярыга-Дарэўскі А.І. Кацярына Канстанцінаўна, гл.Брэшка-Брашкоўская К.К. Эдмунд Іванавіч, гл.Вярыга Э.І.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСЦІЛО́ВІЧ Антон Іосіфавіч (7.11.1902, б. фальварак Пянькоўшчына, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. — 23.11.1976),
генерал-палкоўнік (1959), д-рваен.н. (1957), праф. (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ленінградскую пях. школу (1924), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штаба, камандуючы 17-й арміяй Забайкальскага фронту, з ліст. 1943 камандзір корпуса, камандуючы арміяй на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі 1944, баёў у Карпатах, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Да 1965 камандуючы арміяй, пам. камандуючага ваен. акругай, на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба, кансультант акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРО́ВІЧ Георгій Сцяпанавіч (21.11.1903, Мінск — 6.5.1985),
генерал-палкоўніктанк. войск (1962). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1937), Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922: камандзір батарэі, нач. штаба дывізіёна. У Вял.Айч. вайну з 1941 нач. штаба асобнай танк. дывізіі, у штабе Гал. бранятанк. ўпраўлення Чырв. Арміі; з 1944 на 1-м Прыбалт., 1-м і 2-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, танк. арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у войсках, цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Пётр Аляксеевіч (28.6.1902, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 3.6.1967),
генерал-палкоўніктанк. войск (1965). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1935), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1923. З 1935 выкладчык у ваен. вучылішчах. У Вял.Айч. вайну з мая 1942 на Зах., Паўд.-Зах. і 1-м Укр. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба танк. корпуса, нач. штаба механіз. корпуса.
Удзельнік вызвалення Калінінскай, Смаленскай, Калужскай, Днепрапятроўскай абл., Данбаса. У 1944—58 нам.нач. штаба Упраўлення камандавання бранятанк. і механіз. войскамі Сав. Арміі, выкладчык ваен. акадэміі. З 1958 нам.нач., з 1964 нач.Ваен. акадэміі бранятанкавых войск.