структу́рна-геалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. структу́рна-геалагі́чны структу́рна-геалагі́чная структу́рна-геалагі́чнае структу́рна-геалагі́чныя
Р. структу́рна-геалагі́чнага структу́рна-геалагі́чнай
структу́рна-геалагі́чнае
структу́рна-геалагі́чнага структу́рна-геалагі́чных
Д. структу́рна-геалагі́чнаму структу́рна-геалагі́чнай структу́рна-геалагі́чнаму структу́рна-геалагі́чным
В. структу́рна-геалагі́чны (неадуш.)
структу́рна-геалагі́чнага (адуш.)
структу́рна-геалагі́чную структу́рна-геалагі́чнае структу́рна-геалагі́чныя (неадуш.)
структу́рна-геалагі́чных (адуш.)
Т. структу́рна-геалагі́чным структу́рна-геалагі́чнай
структу́рна-геалагі́чнаю
структу́рна-геалагі́чным структу́рна-геалагі́чнымі
М. структу́рна-геалагі́чным структу́рна-геалагі́чнай структу́рна-геалагі́чным структу́рна-геалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

geologiczny

geologiczn|y

геалагічны;

budowa ~a — геалагічная структура

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

астрабле́ма

(ад астра- + гр. blema = рана)

геалагічная структура старажытнага метэарытнага кратэра на паверхні Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мабілі́зм

(ад лац. mobilis = рухомы)

геалагічная гіпотэза, згодна якой адбываюцца вялікія гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЛУТАНІ́ЗМ (ад грэч. Pluton Плутон, бог падземнага царства),

геалагічная канцэпцыя канца 18 — пач. 19 ст. пра вядучую ролю ўнутраных сіл у геал. гісторыі Зямлі. Надаваў гал. значэнне дзеянню эндагенных працэсаў (асабліва глыбіннаму магматызму і вулканізму) у фарміраванні і пераўтварэнні парод зямной кары. Канцэпцыя распрацавана шатл. геолагам Дж.​Гетанам («Тэорыя Зямлі», 1795). Развіццё П. адбывалася ў супрацьпастаўленні нептунізму. Уяўленне пра ўтварэнне асадкавых горных парод было памылковым.

т. 12, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕПТУНІ́ЗМ (ад лац. Neptunus бог Нептун),

геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст. Засн. ням. вучоным А.​Г.​Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, а таксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаваны навук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.

т. 11, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літа-, -літ

(гр. lithos = камень)

першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «камень», «горная парода», «мінерал», «геалагічная эпоха».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАБІЛІ́ЗМ (ад лац. mobilis рухомы),

геалагічная гіпотэза, якая дапускае вялікія (да некалькі тысяч кіламетраў) гарызантальныя перамяшчэнні буйных пліт літасферы на працягу геал. часу. Тэрмін уведзены швейц. геолагам Э.​Арганам (1924). М. супрацьпастаўляўся канцэпцыі фіксізму (гл. Тэктанічныя гіпотэзы). Навук. тэорыя М. распрацавана ў 1910—12 амер. вучоным Ф.​Тэйларам і ням. геафізікам А.​Вегенерам (гл. Вегенера гіпотэза). Сучасны варыянт М., т.зв. тэктоніка пліт або новая глабальная тэктоніка, заснавана на выніках даследаванняў рэльефу дна акіяна і магнітных анамалій яго парод і на даных палеамагнетызму.

т. 9, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАНА́ЛЬНАСЦЬ ПАДЗЕ́МНЫХ ВОД,

заканамерныя прасторавыя змены фіз.-хім. і дынамічных параметраў падземных вод. Існуюць шыротная (кліматычная) і вертыкальная (геалагічная) З.п.в. У шыротнай занальнасці, характэрнай для прыпаверхневай ч. падземнай гідрасферы планеты, вылучаюць лядовую, гумідную і арыдную макразоны з уласцівымі ім асаблівасцямі фарміравання рэсурсаў падземных вод, хім. саставу і т-ры. Вертыкальная занальнасць выяўляецца ў паслядоўнай змене з глыбінёй хуткасці руху падземных вод, хім. і газавага саставу, т-ры, ціску і інш. Па тэмах водаабмену вылучаюць гідрагеадынамічныя зоны: верхнюю — інтэнсіўнага, сярэднюю — запаволенага, ніжнюю — вельмі запаволенага водаабмену. Вертыкальная гідрагеахім. З.п.в. характарызуецца паслядоўнай зменай з глыбінёй прэсных падземных вод (мінералізацыя да 1 г/л), салёнымі водамі (1—35 г/л), а потым расоламі (больш за 35 г/л).

В.​І.​Пашкевіч.

т. 6, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

poszukiwanie

poszukiwani|e

н.

1. пошук;

2. ~a мн. пошукі; горн. разведка;

~a geologiczne — геалагічная разведка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)