КО́РАТЦАЎ Алег Мікалаевіч (н. 17.8.1922, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
расійскі геадэзіст і астраном. Правадз.чл. Астранома-геадэзічнага т-ваРас.АН (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў землеўпарадкавання (1954). У 1962—84 у Ленінградскім планетарыі. Ініцыятар стварэння касм. мемарыяла герояў Вял.Айч. вайны, імёнамі якіх названы малыя планеты. Яго імем названа малая планета Алегія.
Тв.:
Звезды Пулкова: Очерки о Пулковской обсерватории и астрономах-пулковцах. Л., 1989;
Созвездие памяти: Космич. мемориал героев Вел. отеч. войны. СПб., 1995 (разам з М.Ю.Дахіе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКІ́ЦКІ Барыс Андрэевіч (3.4.1885, Пулкава, цяпер у межах С.-Пецярбурга — 6.3.1961),
рускі гідрограф-геадэзіст. Сын А.І.Вількіцкага. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1908). Узначальваў гідраграфічную экспедыцыю Паўн. Ледавітага ак. на суднах «Таймыр» і «Вайгач» (1913—15), якая адкрыла Паўн. Зямлю, а-вы Малы Таймыр і Старакадамскага, у 1914—15 ажыццявіла першае (скразное) плаванне Паўн. марскім шляхам з Уладзівастока ў Архангельск, сабрала картаграфічны, акіяналагічны і метэаралагічны матэрыял. У 1918 начальнік 1-й сав. гідраграфічнай экспедыцыі, з усімі суднамі захоплены ў Архангельску інтэрвентамі. З 1920 у эміграцыі. Імем Вількіцкага названы праліў паміж Паўн. Зямлёй і Таймырскім п-вам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛЕ́НЬЕЎ Іван Іванавіч (?—22.2.1784),
расійскі астраном, геадэзіст, падарожнік. Вучань Л.Эйлера. Атрымаў падрыхтоўку ў акад. абсерваторыі. З 1771 ад’юнкт у Геагр. дэпартаменце Пецярбургскай АН. Прапанаваў новы метад вызначэння геагр. даўгаты. У 1768 накіраваны ў Якуцк для назірання за праходжаннем Венеры праз дыск Сонца. Справаздача надрукавана асобна («Назіранні з выпадку праходжання Венеры па Сонцы, у Якуцку зробленае капітанам І.І.Ісленьевым», СПб., 1769) і ў «Каментарыях» АН (т. 14, 1770). Абследаваў Сібір, Паволжа, Прыдняпроўе і інш. раёны. Кіраўнік экспедыцыі 1773 у Беларусь (Рагачоў, Магілёў, Віцебск, Полацк і інш. гарады). Складальнік шэрагу геагр. карт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́НАК Маргарыта Сяргееўна (н. 26.9.1935, г.п. Суземка Бранскай вобл., Расія),
бел.геадэзіст. Канд.тэхн.н. (1972). Праф. (1988). Скончыла Маскоўскі ін-тінж. геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1958). З 1959 у БПА (з 1977 заг. кафедры). Навук. працы па развіцці тэарэт. асноў выліч. апрацоўкі вынікаў геад. вымярэнняў на базе матэм. статыстыкі, выкарыстанні метадаў геад. вымярэнняў у вывучэнні дэфармацый інж. збудаванняў.
Тв.:
Геодезическое обеспечение строительно-монтажных работ: (Справ. пособие). Мн., 1984;
Инженерная геодезия. Мн., 1986;
Геодезия. Мн., 1993 (разам з В.Ф.Несцяронкам, А.С.Пазняком);
Геадэзічны слоўнік. Мн., 1994 (разам з В.Ф.Несцяронкам, У.М.Міхайлавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНГАЛО́ВІЧ Іван Данілавіч (20.2.1892, г. Гродна — 29.7.1981),
расійскі геадэзіст, гравіметрыст і астраном, адзін з заснавальнікаў касм. геадэзіі. Д-рфіз.матэм. навук (1946). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1952). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1920 у Ін-це тэарэт. астраноміі АНСССР (у 1941—42 дырэктар, у 1943—66 нам. дырэктара), адначасова праф. Ленінградскага ун-та (з 1930). У 1920—30 і 1937—38 удзельнік палярных экспедыцый. Навук. працы па тэарэт., практычнай і эфемерыднай астраноміі, вывучэнні фігуры Зямлі, касм. геадэзіі, геафізіцы. Аўтар манаграфіі «Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім» (1952). У гонар Ж. названа малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РНІК,
1) у Польшчы ў 12—13 ст. слуга або дваранін пры дварах князёў, каралёў. Кіраваў хатняй маёмасцю, прадстаўляў інтарэсы і замяшчаў гаспадара пры выкананні малазначных спраў.
2) У ВКЛ у 16—17 ст.геадэзіст-землеўпарадчык, член падкаморскага суда. Прызначаўся падкаморым і замяшчаў яго пры вырашэнні спрэчак на месцы. Займаўся вымярэннем і здымкай мясцовасці (межаў, маёнткаў і г.д.) у якасці судовага выканаўцы, а таксама асабіста за кошт зацікаўленага боку. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі заменены інстытутам землямераў, канчаткова знік у 1840 пасля скасавання межавых судоў і спынення дзейнасці Статута ВКЛ 1588.
3) У бытавым ужытку ў 19 — пач. 20 ст. — землямер.
расійскі астраном і геадэзіст; адзін з пачынальнікаў астрафіз. даследаванняў. Д-р філасофіі (1839). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т. З 1839 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі, з 1854 дырэктар Віленскай астр. абсерваторыі. У 1843—55 удзельнічаў у астранома-геад. вымярэннях у Фінляндыі і паўн.-зах. губернях Расіі. Навук. працы па назіральнай астраноміі, вышэйшай геадэзіі, складанні зорных каталогаў і ўдакладненні фігуры Зямлі. Адзін з першых у Расіі арганізаваў сістэм. даследаванні паверхні Сонца і Месяца фатагр. метадам (з 1854).
Літ.:
Новокшанова-Соколовская З.К. Картографические и геодезические работы в России в XIX — начале XX в. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАРО́ВІЧ Павел Аляксеевіч (16.7.1889, С.-Пецярбург — 18.8.1949),
савецкі геадэзіст. Праф. (1919), д-ртэхн.н. (1938), Скончыў Маск. межавы ін-т (1916) і фіз.-матэм.ф-т 1-га Маск. ун-та (1919), У 1919—30 праф. геадэзіі Горы-Горацкага земляробчага ін-та (з 1925 Бел.с.-г. акадэмія), з 1930 праф. і заг. кафедры вышэйшай геадэзіі Сібірскага с.-г. ін-та. Вёў н.-д. работу па стварэнні трыганаметрычнай сеткі, нівелірных рэпераў астр. пунктаў. Працы па выяўленні сапраўднага мерыдыяна і азімута, распрацоўцы спосабаў найменшых квадратаў канструкцыі геад. і астр. інструментаў.
Тв.:
Краткая теория ошибок в применении к землемерной практике. Горки, 1923;
Материалы по тригонометрической сети Б.Г. Академии С.Х. и сводка данных геометрического нивелирования. Горки. 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Васіль Васілевіч (7.2.1887, с. Няўзорава Пронскага р-на Разанскай вобл., Расія — 29.11.1955),
бел.геадэзіст. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1940), д-ртэхн.н. (1938), праф. (1939). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1911). У 1928—41 праф., заг. кафедры ў Бел.с.-г. акадэміі. З 1942 заг. кафедры Новасібірскага ін-та інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. З 1949 у Бел. лесатэхн. і політэхн. ін-тах. Адначасова (з 1951) акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па паліганаметрыі, базісных вымярэннях, тэорыі спосабу найменшых квадратаў. Арганізатар работ па здымцы гарадоў, пракладванні прэцызійных траверсаў у Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Іосіф Іванавіч (6.12.1800, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 21.2.1881),
геадэзіст і тапограф. Ген.-лейтэнант. Сын Я.Ходзькі, брат А.Ходзькі і М.Ходзькі. Скончыў Віленскі ун-т (1821). У 1822 залічаны ў Корпус ваен. тапографаў і распачаў трыянгуляцыйныя работы на З Латвіі, у Літве, Гродзенскай і Мінскай губ. З 1831 праводзіў тапагр. работы на Дунаі і Басфоры, у 1845—53 Закаўказскую трыянгуляцыю, у выніку якой было вызначана 1386 пунктаў па геагр. становішчы і выш. над узроўнем мора, што дало магчымасць у далейшым рабіць дакладныя здымкі Закаўказзя. Узнагароджаны вял. Канстанцінаўскім медалём (1869).