дзы́гаць

‘сваволіць, гарэзаваць; заігрываць, заляцацца; хутка бегаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзы́гаю дзы́гаем
2-я ас. дзы́гаеш дзы́гаеце
3-я ас. дзы́гае дзы́гаюць
Прошлы час
м. дзы́гаў дзы́галі
ж. дзы́гала
н. дзы́гала
Загадны лад
2-я ас. дзы́гай дзы́гайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзы́гаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарэ́зіць, ‑рэжу, ‑рэзіш, ‑рэзіць; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Будуць дзеткі загараць, і гарэзіць, і смяяцца, і скакаць, і забаўляцца. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

резви́ться несов. весялі́цца, дурэ́ць, гуля́ць; (озорничать) гарэ́заваць, гарэ́знічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і гарэзаваць. Не было ўжо ў Андрэя з Марынай тых лёгкіх адносін, калі можна абодвум гарэзнічаць, жартаваць і ніколі не бянтэжыцца пры гэтым. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галу́завацьгарэзаваць і да т. п.’ Гл. галу́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łobuzować się

незак.

1. гарэзаваць, сваволіць;

2. хуліганіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць.

Наглядай, каб дзеці не сваволілі.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; буяніць.

Хлопец сталы, а сваволіць.

|| зак. насваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. сваво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ґіле́ць ’свавольнічаць, гарэзаваць, дурэць’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gyliúoti ’шалець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабязу́ліцца ’надурэцца, насваволіцца’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бязу́ліцца, бязу́ліцьгарэзаваць, дурэць, дурыцца, непрыстойна паводзіць сябе’, бязу́льны ’шалапутны’, бязу́ля ’гарэзлівы’, гл. бязула.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безобра́зничать несов., разг. паво́дзіць сябе́ непрысто́йна, рабі́ць бры́дасці, па́касціць; (буйствовать) буя́ніць; (озорничать) гарэ́заваць, гарэ́зіць, сваво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)