мешчані́н, -а, мн. мяшча́не і (з ліч. 2, 3, 4) мешчані́ны, мяшча́н, м.

1. У царскай Расіі: асоба, якая належала да гарадскога рамесна-гандлёвага саслоўя.

2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам.

|| ж. мяшча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мяшча́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unused2 [ʌnˈju:sd] adj. (to) нязвы́клы, непрызвыча́ены (да чаго-н.);

He is unused to city ways. Ён не прызвычаіўся да гарадскога жыцця.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прыкага́лак ’яўрэйская суполка, якая ў сувязі з малалікасцю не мае свайго старшыні і таму прыпісаная да бліжэйшага вялікага таварыства, асабліва гарадскога’ (Нас.). Да кага́л (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазало́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пазалаціць.

2. у знач. прым. Пакрыты пазалотай. Бліснулі першыя промні сонца, зайчыкамі зайгралі на пазалочаным шпілі нейкага гарадскога будынка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзурбаніза́цыя

(ад дэз- + урбанізацыя)

працэс рассялення гарадскога насельніцтва ў сельскую мясцовасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

о́льдэрмен

(англ. olderman = старэйшына)

член гарадскога самакіравання ў Англіі і ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАРАДСКО́Е ПРА́ВА,

прававыя нормы, якія дзейнічалі ў гарадах сярэдневяковай Еўропы. Пачало складвацца ў 11 — 12 ст. з развіццём рамёстваў і гандлю, росквіту дасягнула ў 14 ст. Нормы гарадскога права ўключаліся ў статуты гарадоў ці цэхаў, гар. судоў, граматы. Рэгулявалі гандл. і грамадз. адносіны, крымін. судаводства. Гарадское права, пашыранае ў Венецыі, Генуі (Італія), Гамбургу, Магдэбургу (Германія), значна ўплывала на фарміраванне гарадскога права інш. еўрап. гарадоў (права на самакіраванне са сваёй суд. і адм. арганізацыяй, правы цэхавых арганізацый з іх статутамі, павіннасці і падатковая сістэма). Магдэбургскае права дзейнічала з пэўнымі зменамі ў Венгрыі, Чэхіі, Польшчы.

На Беларусі нормы гарадскога права замацоўваліся ў гандл. дагаворах Полацка, Віцебска з Ноўгарадам, Рыгай, Смаленскам (13—15 ст.). Многія гарады і мястэчкі карысталіся магдэбургскім правам. У гарадах Беларусі дзейнічалі таксама нормы ўласна беларускага гарадскога права (Аршанскае права, Віцебскае права, Полацкае права). У 17 ст. дзейнічаў шэраг прававых нормаў Статутаў ВКЛ. У бел. гарадах, якія ў канцы 18 ст. былі далучаны да Рас. імперыі, нормы гарадскога права, узятыя (з пэўнымі зменамі, дастасаванымі да Беларусі) з магдэбургскага права і Статутаў ВКЛ, перасталі дзейнічаць, бо набыло сілу гар. ўлажэнне, пазней уключанае ў Поўны збор законаў Рас. імперыі.

Літ.:

Владимирский-Буданов М.Ф. Немецкое право в Польше и Литве. СПб., 1868.

З.​Ю.​Капыскі.

т. 5, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аграма́дзіна, ‑ы, ж.

Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Stdtverordnete sub m -n, -n

1) член муніцыпалітэ́та

2) дэпута́т гарадско́га саве́та [гарадско́й ра́ды]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Каму́на ’група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці’, ’камунізм’, ’тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. або з рус. мовы. Першакрыніца франц. commune ’гміна, абшчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)