Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вабразі́цельны ’ганарлівы’ (Юрч., Яўс.). Ад *ваабразіцель, утворанага ад запазычанага з рускай мовы вообразить, воображать ’зазнавацца, ганарыцца’ або непасрэдна ад вообразить.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастаўля́цца ’ганарыцца, заносіцца’ (Янк. 3.). Да па‑ста́віцца ’запрацівіцца’ < ста́віць сябе (гл.). Не выключаны ўплыў польск.postawić się ’тс’, ’паказаць сябе’, ’вызначыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
удава́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які выдаецца за сапраўднае; прытворны. [Мяшчанства] ганарыцца ўдаванымі заслугамі, дарма што на староннія вочы няма ў ім ніякай вагі і значнасці.Лужанін.— А-а, Васіль... — з удаванай абыякавасцю сказаў .. [Будрыс].Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вуло́хвыцца ’ганарыцца, выстаўляць сябе, узносіцца’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, ад лахва́ ’прыемнасць; лёгкае жыццё’ (рус.лафа́ ’ўдача, шчасце’) або ад ла́хаць ’лётаць, хадзіць; пляткарыць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даво́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑а.
Тое, што і здаволены. І Костусь рады і давольны: цяпер гулянак свет раздольны.Колас.— Ты думаеш, я вельмі даволен тым, што зрабіў? — пытаўся Зарэцкі. — Не, ганарыцца няма чым.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
boast
I[boʊst]1.
v.
1) хвалі́цца, выхваля́цца
2) ганары́цца
Our town boasts many fine parks — Наш го́рад ганары́цца прыго́жымі па́ркамі
2.
n.
1) самахва́льства n., хвальба́f., выхваля́ньне n.
I don’t believe his boasting — Я не даю́ ве́ры яго́ным выхваля́ньням
2) не́шта, чым мо́жна ганары́цца
II[boʊst]
v.t.
збо́льшага абчаса́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
славалю́бства, ‑а, н.
Жаданне славы, імкненне да яе. Відаць было, што .. [гаспадар] — не без славалюбства — ганарыцца і гэтым зборышчам, .. і атмасферай дасціпнасці, лёгкай ігры мазгавых звілін, спрэчак і ўсяго іншага.Караткевіч.Маладому машыністу варожа пачуццё славалюбства.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)