Ґе́рґацьгагатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн-зах. лічыць запазычаннем з літ. gérgėti, gargė́ti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гергета́цьгагатаць; лапатаць’ (БРС), ’гергетаць; невыразна гаварыць’ (Сцяшк.), гергата́ць ’гаварыць па-яўрэйску’ (Шат.), ’гагатаць’ (Шатал.), гергята́ць ’гаварыць невыразна’ (Жд. I). Рус. дыял. горгота́ть, гаргата́ть, укр. горгота́ти, серб.-харв. грго̀тати і г. д. Прасл. *gъrgotati (гукапераймальны дзеяслоў; матэрыял гл. у Слаўскага, I, 406; Трубачова, Эт. сл., 7, 208–209) < *gъrgati (Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ркаць ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк. Сл.), ’гагатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае, відаць, балт. паходжання. Параўн. літ. kerkti ’кракаць’ (там жа, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гергета́ць, ‑гечу, ‑гечаш, ‑геча; незак.

Разм.

1. Гагатаць (пра гусей). Крычалі гусі праразліва, Нястройным хорам гергеталі. Колас.

2. Гаварыць на незразумелай мове. У хаце паміж сабою гергеталі немцы. Чорны. — Чужыя людзі, — махнуў рукой Забела. — Зразумей, што ён гергеча. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́ркаць ‘падаваць голас (пра гусей)’ (карэліц., стаўбц., ЛА, 1). Гукапераймальнае, магчыма, пад уплывам літ. ker̃kti ‘кракаць’ з характэрнай перадачай k > t, гл. ке́ркацьгагатаць’ і та́ркаць ‘крычаць (пра гусей)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gabble

[ˈgæbəl]

1.

v.i.

1) мало́ць языко́м

2) балбата́ць; саката́ць

3) гагата́ць (пра гусь)

2.

n.

1) балбатня́ f.

2) го́гат -у m. (гусе́й)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Го́гат ’гогат’ (БРС, Касп., Нас.), гагата́ць. Параўн. рус. го́гот, гогота́ть, укр. гогота́ти, гоготі́ти, польск. gogotac і г. д. Гукапераймальнае ўтварэнне. Падрабязны агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 6, 195–196. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 425; Траўтман, 74; Бернекер, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапта́ць, рапта́ці ’наракаць, выказваць незадаволенасць, крыўду’: рэпча ён на міне (Сл. ПЗБ), рапча́ць ’злаваць’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. ропта́ти ’бурчэць пад нос; гаварыць усім разам; цурчаць’, рус. ропта́ть ’выказваць незадаволенасць’, ст.-польск. reptać ’шабуршаць; выказваць незадавальненне’, славен. дыял. roptati ’тс’, харв. ròptati ’бурчэць, гудзець, наракаць’, балг. ропта́я ’крычаць, выказваць незадаволенасць’, макед. роптае ’бурчэць, наракаць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropъtati, варыянт *rъpъtati, параўн. дац. rappeгагатаць’ (Фасмер, 3, 502; Шустар-Шэўц, 2, 1236: мяркуе пра анаматапеічныя варыянты *rep‑, *rap‑, *rъp‑; Бязлай, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́ць ’балбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schnttern

vi

1) гагата́ць (пра гусей), кра́каць (пра качак)

er schnttert vor Kälte — у яго́ зуб на зуб не папада́е ад хо́ладу

2) разм. трашча́ць, балбата́ць, бала́каць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)