МУЛЬТЫМЕ́ДЫЯ (ад мульты... + лац. media які пасрэднічае),

электронная інфарм. тэхналогія, якая забяспечвае карыстальніка ўсімі відамі інфарм. паслуг у інтэрактыўным рэжыме (па запатрабаванні карыстальніка). Тэрмін узнік у канцы 1960 — пач. 1970-х г. як сінонім сродкаў масавай інфармацыі (напр., кнігі, часопісы, тэле- і радыёперадачы); часта ўжываецца ў спалучэннях сістэма М., тэхналогія М., праграмныя сродкі М., тэрмінал М.

Да М. адносяць віды інфармацыі, якія можна атрымаць па каналах электрасувязі ці з яе электронных носьбітаў: відэа-, гукавую, тэкставую і графічную інфармацыю, статычную і дынамічную камп’ютэрную графіку (у т. л. 3-мерную), а таксама электронныя версіі кніг, газет і часопісаў, якія ўключаюць тэкст і каляровыя ілюстрацыі, невял. відэаролікі з гукавымі эфектамі.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 11, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРФО́РМАНС, перфоманс (ад англ. performanse выступленне, выкананне, прадстаўленне),

форма сучаснага мастацтва, у аснове якога знаходзіцца дзеянне. У адрозненне ад хэпенінга будуецца па разлічанаму сцэнарыю, аўтарам і выканальнікам якога з’яўляецца сам мастак або група мастакоў. П. можа ажыццяўляцца як непасрэдна перад гледачом, так і ў выглядзе відэа- або кіназапісу. Узнік у авангардысцкіх кірунках 1960-х г. У 1970-я г. пашырыў межы выяўленчага мастацтва. Дазваляе мастакам вобразна рэагаваць на актуальныя сац. ці культ. праблемы, уключаць рэальную прастору ў працэс фарміравання вобразных задум, непасрэдна ўздзейнічаць на свядомасць і паводзіны гледача, часта як састаўны элемент акцыі. На Беларусі П. вядомы з 2-й пал. 1970-х г., сярод бел. перформераў найб. вядомыя А.​Вараб’ёў, І.​Кашкурэвіч, В.​Пятроў, Л.​Русава і інш.

Я.​Ф.​Шунейка.

т. 12, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

відэака́мера

(ад відэа- + камера)

малагабарытная перадавальная тэлевізійная камера, аб’яднаная з касетным відэамагнітафонам для запісу тэлевізійных сігналаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэаманіто́р

(ад відэа- + манітор)

прыстасаванне для візуальнага кантролю якасці тэлевізійнага відарыса ў розных пунктах яго перадачы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэатэлефо́н

(ад відэа- + тэлефон)

від сувязі, які дазваляе размаўляючы па тэлефоне бачыць субяседніка на экране свайго апарата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэаклі́п

(ад відэа- + клігі)

тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп- або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэамагнгтафо́н

(ад відэа + магнітафон)

апарат для запісу на магнітную стужку электрычных сігналаў адлюстравання і гуку з далейшым іх узнаўленнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэаі́мпульс

(ад відэа- + імпульс)

электрычны імпульс, звычайна аднапалярны, пастаянная састаўная якога адрозніваецца ад нуля (параўн. радыёімпульс);

2) тое, што і відэасігнал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэаэкра́н

(ад відэа- + экран)

электронна-прамянёвая трубка, якая выкарыстоўваецца ў аўтаматычных картаграфічных сістэмах для атрымання інфармацыі ў графічнай, таблічнай, алфавітна-лічбавай формах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэа-

(лац. video = гляджу, бачу)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да адлюстравання электрычных сігналаў на экране электронна-прамянёвай трубкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)