Па́схаж.рэл.Óstern n - абоpl; Ósterfest n -es; гл.Вялікдзень
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
валачо́бнік, ‑а, м.
Уст. Песеннік, які ходзіць у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі. Настаў вялікдзень. Пайшоў Сцяпанка з іншымі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́тва ’месца, дзе на вялікдзень качалі яйкі’ (Нар. сл.). Да катаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каркаві́на, ‑ы, ж.
Частка тушы, якая прылягае да карка. На вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучыя кменам.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пасціць, устрымлівацца ад скаромнай ежы. Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УВАСКРЭ́СЕННЕ,
паводле хрысціянскага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў нядзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лічыцца святочным днём. На 1-м Усяленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова штогод у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай (гл.Вялікдзень).
БАГДАНО́ВІЧ Ірына Эрнстаўна (н. 30.4.1956, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літ.-знавец, крытык. Канд.філал.н. (1985). Скончыла Гомельскі ун-т (1978). З 1983 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1973. У зб. «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993) паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў. Даследуе бел. паэзію (манаграфія «Янка Купала і рамантызм», 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́схаж., рел.
1.(праздник у христиан и иудеев)Вялі́кдзень, -кадня м.;
2.кул. па́сха, -хі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус.волочебник, волочобник ’тс’, укр.волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).