кручо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да крук (у 1–4 знач.); невялікі крук. Павесіць паліто на кручок.

2. Прыстасаванне рознай формы з загібам на адным канцы, якое служыць для зачэплівання чаго‑н. Вязальны кручок. Рыбалоўны кручок. // Прыстасаванне для віцця вяровак. Я прынёс з сяней пакулле, дастаў кручкі, пачаў віць лейцы. Асіпенка.

3. Росчырк, завіток на пісьме. Стаўшы на лаве, Ніна вымае з-за іконы сшытак, які хавае туды ад Толіка. Садзіцца за сталом і пачынае крэмзаць свае кручкі і кружочкі. Брыль.

4. перан. Разм. Зачэпка, прыдзірка да каго‑н. [Гарбулёў] стараўся збянтэжыць Саламона рознымі спосабамі, скампраметаваць яго перад людзьмі. На гэта ў Гарбулёва было шмат кручкоў: Саламон кепска [вало]дае расійскай мовай. Не ведае матэматыкі. Не ведае такту. Бядуля.

5. Неадабр. Тое, што і кручкатвор.

6. Уст. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hook

[hʊk]

1.

n.

1) крук -а́ m., кручо́к -ка́ m. (рыбало́ўны або́ вяза́льны)

2) буса́к -а́ m. (ужыва́ны пажа́рнікамі)

3) га́плік -а, гаплю́к -а́ m.

4) круты́ вы́гін ракі́

2.

v.t.

1) зачапля́ць, трыма́ць (круко́м, бусако́м)

2) зашпіля́ць на га́плікі

3)

а) лаві́ць ры́бу на кручо́к

б) падчапля́ць, лаві́ць на ву́дачку каго́ (напр. му́жа)

4) Sl. кра́сьці

3.

v.i.

1) зашчапля́цца на кручо́к (ве́сьніцы і пад.)

2) выгіна́цца (пра раку́)

•

- by hook or by crook

- hook up

- off the hook

- Hook it!

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)