Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Glótzauge
m -s, -n мед. вірлаво́касць, лупа́тасць, зірка́тасць
~n máchen — вы́тарашчыць [вы́каціць] во́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Выталу́піць ’вытарашчыць, вылупіць вочы’ (Крывіч, 12, 1926, 111). Відавочна, з *вы‑то‑лупіць (гл. лупіць), дзе ‑то‑ ўзмацняльная ўстаўка; параўн., напрыклад, чэш.roz‑to‑milý, рус.рас‑то‑пырить (параўн. Фасмер, 3, 446).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус.пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.