Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
недаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
Паспаць менш, чым трэба; не выспацца. Колькі зорных начэй у дазорах начных недаспалі мы.А. Вольскі.Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаспіш, і пераспіш.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
Разм.
1. Праспаць дадаткова пэўны час, каб добра выспацца. Даць даспаць дзецям. □ І з партызанскай прыйдзеш славай, — Тады даспім і даядзім.Астрэйка.
2. Праспаць да якога‑н. часу. Даспаць да ўсходу сонца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць, ды як належыць адаспацца, але з гэтага намеру нічога не выйшла.Броўка.Толя за гэты час адаспаўся ў дзедавай будцы, адагрэўся каля жалезнай печкі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
1.Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў.Колас.
2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца.Корбан.— Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы...прыстаўка.
Надае слову значэнне: 1) рух знутры, сярэдзіны чаго‑н., напрыклад: выбегчы, выехаць; 2) закончанасць або завершанасць дзеяння, напрыклад: выкасіць, вылавіць; 3) дасягненне чаго‑н. пры дапамозе дзеяння, напрыклад: выслужыць, выглядзець; 4) здабыванне, выманне з сярэдзіны часткі прадмета або аднаго прадмета з другога, напрыклад: вывінціць, выняць; 5) у спалучэнні з часціцай ‑ся (‑ца, ‑цца) перадае поўную вычарпанасць дзеяння, напрыклад: вылежацца, выспацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́л, ‑у, м.
1. Прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу, перамяшчэння і пад. Салдату досыць дзесяціхвіліннага прывалу, каб ён, паспеў не толькі заснуць, але трохі і выспацца.Шахавец.Калі скончыўся прывал, полк рушыў далей.Лынькоў.// Месца для такога прыпынку. Над ракою на прывале Неяк мы заначавалі.Нядзведскі.Я люблю Дым кастроў на начлежных прывалах.Кірэенка.
2.Дзеяннепаводледзеясл. прывальваць 1 — прываліць 1 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высыпа́ццаIнесов.
1. высыпа́ться;
2.с.-х. высе́иваться;
3. (о сыпи) высыпа́ть, появля́ться;
4.разг., см. высыпа́ць 4;
5.страд. высыпа́ться; посыпа́ться; см. высыпа́ць 1, 2
высыпа́ццаIIнесов. (квы́спацца) высыпа́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павысыпа́цца1, ‑аецца; зак.
Высыпацца адкуль‑н. — пра ўсё, многае. Павысыпалася зерне з каласоў. □ Хлопчык павіс уніз галавой. Арэхі з яго кішэняў павысыпаліся на зямлю.Сіняўскі.// Разбіўшыся, выпасці ў многіх месцах, усюды. Выбухамі паадчыняла вокны, павысыпалася шкло, і было відаць, што кватэры пустыя.Арабей.
Выспацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты, што жывуць у дамку, скіданым з аполкаў на краю палянкі, дык не тое што павысыпаюцца, нават прыемных сноў не дасняць, калі яны каторым набрыдуць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)