со́хлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Сухі, высахлы. Сохлае лісце. Сохлае дрэўца. □ Жабулька скокнула пад куст вярбы, У лісце сохлае, дзе цень рабы. Пысін. Схілялі вербы сохлае суччо. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

atrophied

[ˈætrəfɪd]

adj.

1) атрафава́ны

2) адме́рлы, заме́рлы; заняпа́лы; вы́сахлы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

я́гельнік, ‑у, м.

1. Ягельныя кусцікі, ягельныя расліны. Вытаптаная трава адрастае наступным летам, а высахлы ягельнік адродзіцца толькі праз дзесяць — пятнаццаць гадоў. Гавеман.

2. Месца, парослае ягелем. Па ягельніку ходзяць алені.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МУ́МІЯ,

высахлы труп чалавека або жывёлы, які натуральным (пры спрыяльных умовах) ці штучным спосабам захаваўся ад гніення. Самы стараж. спосаб муміфікацыі зафіксаваны сярод рыбакоў племя чынчорас, што жылі на ўзбярэжжы Ціхага ак. паміж Іла (Перу) і Антафагастай (Чылі) больш за 6 тыс. г. назад. З 3-га тыс. да н.э. практыка стварэння М. бальзаміраваннем пашырылася ў Стараж. Егіпце, дзе целы нябожчыкаў апрацоўвалі пераважна прыроднай соллю (натронам), а шырокія льняныя палосы, якімі абгортвалі М., прамочвалі камеддзю і смоламі. Лічылася, што захаванне цела — адна з гал. умоў захавання душы. Пахаванні з М. звычайна маюць багаты пахавальны інвентар і даюць каштоўныя матэрыялы аб культуры, мастацтве, рэлігіі і побыце стараж. грамадстваў. Муміфікацыя была пашырана ў краінах Лац. Амерыкі і на Канарскіх а-вах. На Алтаі ў час раскопак Пазырыкскіх курганоў 5—4 ст. да н.э. знойдзены М. У шматлікіх хрысц. цэрквах захоўваюцца натуральныя М., т.зв. мошчы святых.

І.​М.​Язэпенка.

Галава муміі фараона Рамсеса II (1317—1251 да н.э.).

т. 11, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sapless

[ˈsæpləs]

adj.

1) бяз со́каў, вы́сахлы (пра расьлі́ну)

2) без энэ́ргіі, бясьсі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́петраны, ‑ая, ‑ае.

Высахлы, перасохлы, выветраны; худы. Старую, выпетраную на сонцы шапку з аблупленым.. брылём.. я з ахвотаю перадаў малодшаму брату Юзіку. Якімовіч. Бабка Анісся, наадварот, была мажная, грузная і панурая — поўная процілегласць свайму сухому, выпетранаму дзеду. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Няяркі, пацямнелы (пра фарбы, колеры). // Высахлы, нясвежы (пра лісце, траву). Між камлёў.. — трава, дзе высокая, зялёная, а дзе рудая, жухлая, выпаленая спякотным сонцам. Мележ. Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі і інш., якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

Пакрываць лакам.

2. Бліскучы высахлы слой гэтага раствору на паверхні якога-н. прадмета.

Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).

3. Касметычны сродак (фарба для пакрыцця пазногцяў або раствор для фіксацыі прычоскі).

Чырвоны л.

|| прым. ла́кавы, -ая, -ае.

Лакавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

иссо́хший

1. прич. які́ (што) вы́сах; які́ (што) ссох; які́ (што) усо́х; які́ (што) засо́х;

2. прил. вы́сахлы; ссо́хлы; усо́хлы; засо́хлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vertrócknet a

1) засо́хлы, вы́сахлы, чэ́рствы (пра хлеб)

2) перан. чэ́рствы, зачарсцве́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)