cut1 [kʌt] n.

1. парэ́з, разрэ́з, рэ́заная ра́на

2. вы́разка

3. крой (адзежы)

4. зніжэ́нне; скарачэ́нне

5. шлях нацянькі́/напрасткі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wykrój, ~oju

wykr|ój

м. выемка, выразка;

wykrój oczu — разрэз вачэй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

філе́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​1 і філею. Філейная выразка. // Прыгатаваны з філе ​1. Філейная каўбаса.

2. Які мае адносіны да вырабу філе ​1 (у 2 знач.). Філейны цэх.

філе́йны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філе ​2, з’яўляецца філе ​2. Філейная вышыўка.

2. Прызначаны для вырабу філе ​2. Філейная іголка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́емка ж.

1. (действие) выма́нне, -ння ср.;

2. (проём) вы́емка, -кі ж.; вы́разка, -кі ж.; см. вы́ем;

3. (изъятие) юр. адабра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wycinek

м.

1. выразка, адрэзак;

2. мат. сектар;

3. сектар; участак; фрагмент;

wycinek mapy — сектар карты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

scrap [skræp] n.

1. шмато́к, абры́вак; вы́разка (з газеты, часопіса і да т.п.);

There is not a scrap of truth in it. У гэтым няма і долі праўды.

2. pl. scraps аб’е́дкі; абрэ́зкі

3. уты́ль; металало́м; скрап

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübel ‘гвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubiliвыразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübel ‘гвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

newspaper [ˈnju:zpeɪpə] n.

1. газе́та (перыядычнае выданне);

a daily/weekly newspaper штодзённая/штотыднёвая газе́та;

an evening newspaper вячэ́рняя газе́та;

a national newspaper цэнтра́льная газе́та;

a newspaper clipping газе́тная вы́разка;

a newspaper headline газе́тны загало́вак

2. (стара́я) газе́тная папе́ра

3. газе́та (выдавецтва);

I think she works for a local newspaper. Мяркую, яна працуе ў мясцовай газеце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АБРЭ́ЗКА РАСЛІ́Н,

частковае ці поўнае выдаленне парасткаў і галін; прыём догляду пладова-ягадных і дэкар. раслін. Дапамагае сфарміраваць крону, павялічвае прадукцыйны перыяд плоданашэння, стымулюе штогадовае ўзнікненне вял. колькасці парасткаў і маладых пладовых утварэнняў.

Фарміравальную абрэзку робяць у маладым садзе, пры абрэзцы загушчаных крон і ўтварэнні новых галін з ваўчкоў, а таксама пасля перапрышчэплівання дрэў. Абрэзку, якая рэгулюе плоданашэнне, робяць у дарослых пладаносных дрэў, каб стварыць умовы для абнаўлення пладовай драўніны, павысіць ураджайнасць. Амаладжальную абрэзку старых дрэў і кустоў робяць, каб аднавіць рост і збалансаваць плоданашэнне. Звычайна ўсе віды абрэзкі раслін праводзяць адначасова ў розных спалучэннях. Асн. прыёмы — пакарочванне (падрэзка) і выразка галін (прарэджванне). Абрэзка раслін дзеля стварэння «жывых агароджаў» і аб’ёмных кампазіцый наз. стрыжкай.

Літ.:

Апанасенка І.П. Ваш прысядзібны ўчастак. Мн., 1993;

Кудрявец Р.П. Формирование и обрезка плодовых деревьев: [Альбом]. М., 1976.

Да арт. Абрэзка раслін. А. Асноўныя прыёмы абрэзкі пладовых дрэў: 1 — пакарочванне; 2 — прарэджванне. Б. Абрэзка з мэтай змены напрамку росту галін: 7 — на галіну, якая расце ўверх; 2 — на галіну, якая расце да перыферыі кроны; 3 — на вонкавую галіну ў наступным годзе; 4 — тая самая галіна на трэці год. В. Абрэзка пры фарміраванні разрэджана-яруснай кроны: 1—4 — гады пасля пасадкі; злева — да абрэзкі, справа — пасля абрэзкі.

т. 1, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)