1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.; выражэнне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў).
С. лічбаў.
С. колераў.
2.зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.
Народная с.
|| прым.сімвалі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГУКАВА́Я СІСТЭ́МА,
вышынная (інтэрвальная) арганізацыя муз. гукаў на аснове якога-н. аднаго прынцыпу. Тэрмін мае некалькі значэнняў: гукавы склад, г. зн. сукупнасць гукаў у межах пэўнага інтэрвалу, найчасцей актавы; пэўнае размяшчэнне элементаў сістэмы; якасныя, сэнсавыя суадносіны гукаў, іх функцыі; строй, матэм.выражэнне суадносін паміж гукамі. Сярод пашыраных гукавых сістэм: алігатоніка, ангемітоніка, дыятоніка, мажора-мінор, дадэкафонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
індэксі́раванне, ‑я, н.
1.Спец.Выражэнне зместу тэксту якога‑н. дакумента ў тэрмінах мовы інфармацыйна-пошукавай сістэмы.
2. Прыстаўленне індэксаў на чым‑н. Індэксіраванне пісьмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бляск, -у, м.
1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск.
Асляпляльны б.
Начысціць боты да бляску.
Б. лыжак.
2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану.
Б. вачэй.
3.перан. Пра яркае выяўленне чаго-н.
Б. таленту.
◊
З бляскам (разм.) — вельмі добра, выдатна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ска́рга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.
1.Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.
Скаргі дзяцей.
2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.
Напісаць скаргу.
Кніга скаргаў.
|| прым.ска́ргавы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экспрэсіяні́зм
фр. expressionisme, ад expression = выражэнне < лац. expressio = выражэнне)
мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтвт першай пал. 20 ст., для якога асноўнай мэтай было выражэнне суб’ектыўнага стану чалавека; характарызаваўся ірацыяналізмам, фантастычнасцю вобразаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карыягра́ма
(ад карыя- + -грама)
графічнае выражэннекарыятыпу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што) і каго-чаго.
Ах, свавольнікі, пачакайце, я зараз з вамі разбяруся!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЛАНДЭ́ЛЬ ((Blondel) Франсуа) (1617, паводле інш. звестак 15.7.1618, Рыбемон-сюр-Анкр, дэпартамент Сома, Францыя — 21.1.1686),
французскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Дырэктар Каралеўскай акадэміі архітэктуры (з 1672). Планаваў гарады і ўмацаванні, пабудаваў у Парыжы арку Сен-Дэні (1672), падобную на стараж.-рым. трыумфальныя аркі. У кн. «Курс архітэктуры» (1675—83) абвясціў арх. формы антычнасці і Адраджэння «вечнымі сапраўднымі законамі», імкнуўся знайсці для іх абс. лічбавае выражэнне.