штосу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца кожныя суткі. Штосутачнае вымярэнне ўзроўню вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вымераць, зрабіць вымярэнне чаго-н.

П. глыбіню возера.

|| незак. прамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і праме́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праме́рванне, -я, н. і праме́р, -у, м.

|| прым. праме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mierzenie

н. меранне, вымярэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

радыёрэ́ха, ‑а, н.

Радыёсігнал, які з’яўляецца адбіткам пасланага радыёсігнала. Вымярэнне адлегласцей метадам радыёрэха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́равымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр. помі́рвымярэнне зямлі’, польск. pomiarвымярэнне, абмер, прамер’, чэш. poměr ’адносіны’, славац. pomer ’адносіны; сувязь’, серб.-харв. pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). З прычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спец. Зрабіць вымярэнне чаго‑н. Замераць участак. Замераць выпрацоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамаме́трыя, ‑і, ж.

У антрапалогіі і медыцыне — вымярэнне сілы мускулаў чалавека пры дапамозе спецыяльных прыбораў.

[Ад грэч. dýnamis — сіла і metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспарці́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да транспарціра. Транспарцірная лінейка. // Які выконваецца пры дапамозе транспарціра. Транспарцірнае вымярэнне вугла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлевымярэ́нне, ‑я, н.

Спец. Вымярэнне на адлегласці фізічных велічынь, якія характарызуюць тэхнічны працэс, з’явы прыроды або стан жывога арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брахіцэфа́лія, ‑і, ж.

Спец. Форма чэрапе, у якой падоўжнае вымярэнне (ад асновы носа да патылічнага бугарка) толькі нязначна перавышае папярочнае.

[Ад грэч. brachys — кароткі і kephalē — галава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)