плакадо́нт

‘вымерлы марскі паўзун’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. плакадо́нт плакадо́нты
Р. плакадо́нта плакадо́нтаў
Д. плакадо́нту плакадо́нтам
В. плакадо́нта плакадо́нтаў
Т. плакадо́нтам плакадо́нтамі
М. плакадо́нце плакадо́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

wymarły

wymarł|y

вымерлы;

dom jak ~y — вымерлы (запусцелы) дом;

~e miasto — запусцелы горад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

extinct [ɪkˈstɪŋkt] adj.

1. вы́мерлы; неісну́ючы (пра жывёл, расліны, мовы і да т.п.)

2. пату́хлы (пра вулкан)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пратагі́пус

(ад прата- + гр. hippos = конь)

вымерлы трохпальцы конь.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРХЕАПТЭ́РЫКС, археорніс,

першаптушка (Archaeopteryx),

самы стараж. вымерлы род птушак падкл. яшчарахвостых птушак. 1 від — A. lithographica. Назва дадзена па адбітку пяра, знойдзеным у 1860 у верхняюрскіх (цітонскіх) літаграфічных сланцах Золенгофена (Баварыя, Германія). У 1861 там знайшлі і першы няпоўны яго шкілет з адбіткамі пер’я. Вядома 5 шкілетаў; 1 экз. (берлінскі) апісаны пад назвай археорніс, але ён ідэнтычны з археаптэрыксам.

Памерамі з голуба, меў дзюбу з канічнымі зубамі, 3 свабодныя пальцы на крылах, доўгі хвост з 20 пазванкамі. Мяркуюць, што археаптэрыкс пералятаў з дрэва на дрэва, пры гэтым выкарыстоўваў пальцы крылаў, або бегаў па зямлі і зрэдку пералятаў на невял. адлегласці. Марфалогія археаптэрыкса пацвярджае філагенетычныя сувязі паўзуноў і птушак. Мяркуюць, што археаптэрыкс — прамы продак птушак, які паходзіць ад тэраподных дыназаўраў ці ад псеўдазухій.

Археаптэрыкс.

т. 1, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМФАЦЫМБЕ́ЛА (Gomphocymbella),

род дыятомавых водарасцей сям. гамфацымбелавых. 2 віды. Гамфацымбела выгнутая (G. ancyli) — рэліктавы від, пашыраны ў вадаёмах Цэнтр. Альпаў, Германіі, Даніі, Ірландыі. На Беларусі трапляецца ў воз. Нарач, знойдзена ў дыятомавых адкладах муравінскага ўзросту (агаленні на Нёмане і каля Гродна), позналедавіковых і галацэнавых адкладах і асадках (азёры Нарач, Глубелька, Мястра ў Мядзельскім р-не). Гамфацымбела міяцэнавая (G. miocenica) — вымерлы від. На Беларусі адзначана ў азёрна-старычных пародах верхняга міяцэну (каля в. Бурносы ў Лідскім р-не).

Аднаклетачныя прэснаводныя водарасці. Клеткі даўж. 30—45 мкм, шыр. 7—8 мкм, прымацаваны да субстрату студзяністымі ножкамі. Створкі лінейна-ланцэтныя, слабаасіметрычныя, серпападобна выгнутыя і злёгку клінападобныя. Базальны канец больш звужаны. Восевае поле вузкае, сярэдняе — маленькае з ізаляванай кропкай.

Т.​М.​Міхеева.

Гамфацымбела выгнутая.

т. 5, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

extinct

[ɪkˈstɪŋkt]

adj.

1) вы́мерлы (зьвер)

2) пату́хлы (вулька́н); зга́слы, пага́слы (аго́нь)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

алаза́ўр

(ад ала- + -заур)

вымерлы паўзун, які жыў у мезазоі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

aurochs

[ˈɔrɑ:ks]

n., pl. -rochs

1) зу́бар -ра m.

2) вы́мерлы эўрапе́йскі тур

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мезаза́ўр

(ад меза- + -заўр)

вымерлы прэснаводны паўзун, які жыў у палеазоі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)