лабіяліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́канне, -я, н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́кцыя, ‑і, ж.

Вымаўленне; манера вымаўляць словы. У лектара добрая дыкцыя. Практыкаванні па дыкцыі.

[Ад лац. dictio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

twang1 [twæŋ] n.

1. насаво́е, гугня́вае, гамза́тае вымаўле́нне;

American twang насаво́е вымаўле́нне амерыка́нцаў;

speak with a twang гугня́віць

2. рэ́зкі гук (напятай струны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

received pronunciation [rɪˌsi:vdprəˌnʌnsiˈeɪʃn] n. нарматы́ўнае вымаўле́нне (брытанскага варыянта англійскай мовы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

received standard [rɪˌsi:vdˈstændəd] n. нарматы́ўнае вымаўле́нне (брытанскага варыянта англійскай мовы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. нос.

2. Які выгаворваецца ў нос.

Насавое вымаўленне.

3. Прызначаны для носа.

Насавая хустачка.

4. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш.

Насавая частка палубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗ,

графема ў бел. алфавіце для абазначэння асобнага складанага гука. Дыграф, утвораны з літар «д» і «з», перадае афрыкату «дз». У помніках старабел. пісьменства адзначаецца з 16 ст. («дедзичъ», «жаръдзье», «медзь»). Як сродак паказу дзекання выступаў спарадычна, пераважна ў запазычаных словах. Асобнае вымаўленне «д» і «з» («д-зякуй», «д-зень»), а таксама вымаўленне «дз» як мяккага «д» з’яўляецца парушэннем нормы бел. літ. вымаўлення. У якасці 2 асобных гукаў спалучэнне «дз» вымаўляецца толькі ў словах тыпу «падзагаловак», «падзямелле», дзе «д» — канцавы гук прыстаўкі, а «з» — пачатковы гук кораня («пад-земны»).

М.​Р.​Прыгодзіч.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dykcja

ж. дыкцыя; вымаўленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wysłowienie

н. вымаўленне; выказванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)