умасці́ць, умашчу, умосціш, умосціць; зак.

1. што. Разм. Вымасціць паверхню чаго‑н. (каменем, дрэвам і пад.). У парыжскі брук умошчаны акрываўленыя камяні Бастыліі. Рамановіч.

2. што. Разм. Змясціць што‑н. на невялікім месцы. Умасціць усе рэчы на воз. □ [Блішчыха:] — Можа павячэраеце з дарогі... — І ля місы з агуркамі ўмасціла цёмную пляшку. Кухараў. Падушкі, хоць і непатрэбна было іх столькі, умасціў [Аўсянік] усе чатыры. Васілевіч.

3. перан.; каго. Абл. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. [Скуратовіч] узяў сабе замуж панскую ахмістрыню, а сваю сястру ўмасціў к пані пакаёўкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слаць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; зак.

1. каго-што. Паслаць, адправіць. Выслаць сыну пасылку. Грошы выслалі паштовым пераводам. // Накіраваць, паслаць адкуль‑н. або куды‑н. з пэўнай мэтай. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка .. загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра. Колас.

2. каго. Выселіць з якога‑н. месца ў адміністрацыйным парадку; саслаць. Каваля закавалі ў кайданы і, па загаду ваяводы, выслалі на вечную катаргу. Якімовіч.

вы́слаць 2, ‑сцелю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. высцелі; зак., што.

Услаць паверхню чаго‑н. якім‑н. матэрыялам; вымасціць. Выслаць скрынку паперай. Выслаць вазок сенам. Выслаць грэблю бярвеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́класці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.

1. Выняўшы што‑н. адкуль‑н., пакласці на віду. Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску. Шамякін.

2. Пакрыць паверхню чаго‑н. чым‑н.; вымасціць, абліцаваць. Выкласці сцены керамічнымі пліткамі. // Скласці які‑н. надпіс, фігуру, узор з чаго‑н.

3. Збудаваць, вывесці. Душу ўкладваў.. [Мітраховіч] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю: як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну, як вугал выкласці, каб ён радаваў вока... Васілевіч.

4. перан. Выказаць, расказаць, паведаміць. Выкласці прэтэнзіі. Выкласці свае меркаванні. Выкласці просьбу. □ Валодзя адным духам выклаў мне ўвесь свой праект пабудовы .. трасы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ложить сов.

1. (вынуть откуда-л.) вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць; (много чего-л.) вы́класці, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць;

2. (покрыть поверхность чем-л.) вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць; вы́масціць, мног. павымо́шчваць; (кругом) аблажы́ць, абкла́сці, мног. паабклада́ць, паабкла́дваць; (выстлать) вы́слаць, мног. павысціла́ць;

3. (отделать обшивкой) уст. аблямава́ць, мног. пааблямо́ўваць, абшы́ць, мног. паабшыва́ць;

4. (соорудить из камня, кирпича) злажы́ць, скла́сці, мног. пасклада́ць, паскла́дваць, вы́лажыць, мног. павыклада́ць, павыкла́дваць;

5. перен. (высказать), разг. вы́лажыць, вы́класці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)