армапластабето́н

(ад лац. armo = напаўняю + гр. plastos = вылеплены + бетон)

бетон, у якім вяжучымі рэчывамі з’яўляюцца некаторыя сінтэтычныя смолы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

п’езаглі́пты

(ад п’еза- + гр. glyptos = вылеплены)

характэрныя паглыбленні на паверхні метэарытаў, якія нагадваюць адбіткі пальцаў на мяккай гліне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пластылі́н

(ням. Plastilin, ад гр. plastos = вылеплены)

незасыхаючая маса з воску, гліны і інш. для лепкі розных фігур.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пласто́м

(ад гр. plastos = вылеплены)

сукупнасць плазмагенаў, якія змяшчаюцца ў пластыдах і з’яўляюцца фактарам перадачы спадчыннасці праз цытаплазму (параўн. цытаплазмон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тромбапласці́н

(ад тромб1 + гр. plastos = вылеплены)

рэчыва, якое паскарае згусанне крыві; змяшчаецца ў тканкавым соку і крывяных цельцах, бярэ ўдзел у ператварэнні пратрамбіну ў трамбін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пласты́ды

(гр. plastides = якія ўтвараюць, ад plastos = вылеплены)

адзін з відаў унутрыклетачных арганоідаў, пафарбаваныя або бясколерныя цельцы (лейкапласты, хларапласты, храмапласты), якія змяшчаюцца ў пратаплазме раслінных кветак і выконваюць розныя функцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЛАСТЫФІКА́ТАРЫ (ад грэч. plastos вылеплены + лац. facere рабіць),

1) рэчывы, што павышаюць пластычнасць і (ці) эластычнасць палімераў і матэрыялаў на іх аснове пры перапрацоўцы і эксплуатацыі. Аблягчаюць размеркаванне сыпучых інгрэдыентаў у палімернай матрыцы, зніжаюць т-ру перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, некаторыя надаюць ім негаручасць, тэрма-, мароза-, святлоўстойлівасць і інш. спец. ўласцівасці. П., якія аблягчаюць перапрацоўку (зніжаюць т-ру цякучасці гумавых сумесей), але не паляпшаюць марозаўстойлівасць вулканізату, наз. змякчальнікамі. Працэс увядзення П. у палімер наз. пластыфікацыяй. Найб. шырока П. выкарыстоўваюць пры перапрацоўцы пластмас (каля 70% ад агульнага аб’ёму пры перапрацоўцы полівінілхларыду) і эластамераў, вырабе лакафарбавых матэрыялаў.

Асн. агульныя патрабаванні да П. — сумяшчальнасць з палімерам пры ўвядзенні значнай (да 50% па масе) колькасці П., нізкая лятучасць, адсутнасць паху і колеру, хім. інертнасць, устойлівасць да вымывання ў вадкім асяроддзі. Найб. пашыраныя П. — складаныя эфіры араматычных і аліфатычных кіслот (напр., дыбутылфталат), фосфарнай к-ты, нізкамалекулярныя поліэфіры, эпаксідаваныя алеі, змякчальнікі — нафтавае масла, парафіны, каніфоль, прадукты ўзаемадзеяння алеяў з серай (факсіты), нафтавыя бітумы (рубраксы), кумарона-індэнавыя смолы.

2) Паверхнева-актыўныя рэчывы, што дадаюць у буд. растворы і бетонныя сумесі (0,15—0,3% ад масы вяжучага матэрыялу) для надання ім пластычнасці (аблягчэння ўкладкі ў форму) і зніжэння водазмяшчэння. Найб. шырока выкарыстоўваецца сульфітна-спіртавая брага (таварная форма лігнасульфанатаў — солей лігнасульфонавых кіслот), якая паскарае працэс цвярдзення і павышае трываласць бетону.

М.​Р.​Пракапчук.

т. 12, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)