вы́параць, -ру, -раш, -ра; -раны; зак.

1. што. Разрэзаўшы па швах, выняць.

В. рукаў.

2. што. Выкалаць чым-н. вострым.

В. вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.

В. лісу з нары.

4. што. Знайсці, адшукаць (разм.).

В. рэдкую кніжку.

|| незак. выпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́перціся, ‑пруся, ‑прашся, ‑прэцца; зак.

Разм.

1. Выйсці, вылезці адкуль‑н., пераадолеўшы перашкоды. Конь выперся з хлява.

2. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперціся наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́валака рус. ’тягостный выход в болезни’ (тлумачэнне Насовіча, Нас. Доп.); параўн. рус. смал. выволакивать с горя ’вызваляць з бяды’. Ад вы́валачыццавылезці, выкараскацца’; параўн. польск. wywlec się ’тс’, семантычная паралель — рус. выва́ливаться ’выздараўліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́плішчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

Разм. Праціснуўшыся, вылезці адкуль‑н. куды‑н.; прабіцца. Парасяты выплішчыліся з хлява. □ Сабастыян выплішчыўся на самы перад, не даючы Алесю гаварыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сечыся і (радзей) вы́секчыся, ‑чацца; зак.

Разм. Стаць карацейшым; выпасці; вылезці (пра валасы). Некалі таўшчэзныя, доўгія, русыя косы Хрысціны патанчэлі, высекліся, выцвілі і страцілі свой ранейшы бляск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wygrzebać się

зак. разм. выкараскацца, вылезці, выбрацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і праслізнуць. Пакуль маці прыглядаецца да .. [вароны ў небе], Міколка наспявае вылезці з-пад тапчаноў і праслізнуцца ў дзверы пад самымі матчынымі рукамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.

1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды.

Полк прабіўся да ракі.

П. праз натоўп.

2. Пражыць з цяжкасцю (разм.).

П. да вясны.

3. Пра расліны: вылезці з зямлі.

Прабілася зялёная травіца.

|| незак. прабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабіццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассе́ліна, ‑ы, ж.

Глыбокая трэшчына або вузкая цясніна. [Іван] думаў, што лепей было б вылезці з гэтай змрочнай расселіны. Быкаў. [Дарога] цяпер то крута віляла, то раптам кідалася ўніз, у расселіну паміж сопак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лаз, ‑а, м.

Шчыліна, дзірка (у сховішчы, нары і пад.), праз якую можна вылезці. У час землетрасення Змяя патрапіла ў бяду: Засынала ўсе вылазы каменнем, Не выпаўзці па харч і па ваду. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)