evasion [ɪˈveɪʒn] n.
1. ухіле́нне; абхо́д (закону, правілаў і да т.п.)
2. хі́трыкі; вы́круты, выкрута́сы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да вырабіць.
2. Разм. Рабіць што‑н. незвычайнае; вычвараць. [Міколка:] — Яны.. што вырабляюць — страх, часам чуць вокан не б’юць. Чорны.
•••
Вырабляць выкрутасы — ісці, хістаючыся з боку ў бок, заплятаючы нагамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kink [kɪŋk] n. (in)
1. пятля́; ву́зел
2. загі́б, загі́н; зало́м
3. завіто́к (валасоў)
4. infml заско́к; выкрута́сы, вы́верт (пра чалавека)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вавило́ны разг., уст. вавіло́ны, -наў ед. нет, выкрута́сы, -саў ед. нет;
◊
выводи́ть (писа́ть) вавило́ны хадзі́ць у лу́каткі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́чуры мн., прям., перен. вычва́ры, -раў ед. нет, мудраге́лістасць, -ці ж., выкрута́сы, -саў ед. нет, выкрунта́сы, -саў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Выханда́сы ’жэсты, міміка’, выханда́снік ’мім’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, роднаснае хандо́га ’той, хто любіць чыстату, ахайнасць’ (гл.), выхандо́жыцца ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Нас.), рус. худо́гий ’дасведчаны, вопытны’, укр. худо́га ’майстар, мастак’, польск. chędogi ’чысты, ахайны’, chędožyć ’чысціць, прыбіраць; цвічыць’ (Аб апошніх гл. Брукнер, 178 і наст.; Фасмер, 4, 282). Адносна суфіксацыі параўн. выкрутасы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілю́га 1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.
Вілю́га 2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фо́кус2
(ням. Hokuspokus)
1) лоўкі прыём, заснаваны на падмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту (напр. картачны ф.);
2) мн. хітрыкі, выкрутасы; капрызы, прычуды (напр. выкідваць фокусы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
уло́вка ж. хі́трасць, -ці ж., хі́трыкі, -каў ед. нет; (увёртка) выкру́чванне, -ння ср., вы́крут, -ту м., выкрута́с, -су м.;
прибега́ть ко всевозмо́жным уло́вкам ужыва́ць усяля́кія хі́трасці (выкру́чванні, вы́круты, выкрута́сы).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вырабля́ць несов.
1. выраба́тывать, производи́ть, изготовля́ть, выпуска́ть;
2. тех. (кожу) выде́лывать, дуби́ть;
3. (делать определённое количество работы) выраба́тывать;
4. (землю) обраба́тывать, возде́лывать;
5. мастери́ть;
6. разг. па́чкать, ма́зать, отде́лывать;
7. горн. выраба́тывать, разраба́тывать;
8. (придавать законченный вид) отде́лывать;
1-8 см. вы́рабіць;
9. разг. выде́лывать, твори́ть;
што ты тут ~ля́еш? — что ты тут выде́лываешь (твори́шь)?;
◊ в. выкрута́сы — а) выде́лывать выкрута́сы; б) выде́лывать кренделя́ (нога́ми)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)